Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сірыі авіяцыя ЗША нанесла ўдар па войсках Асада — СМІ


SYRIA -- A picture taken in the Yarmuk Palestinian refugee camp in southern Damascus on April 27, 2018 shows smoke billowing in the area during Syrian army shelling and airstrikes.
SYRIA -- A picture taken in the Yarmuk Palestinian refugee camp in southern Damascus on April 27, 2018 shows smoke billowing in the area during Syrian army shelling and airstrikes.

Прынамсі 12 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару па падразьдзяленьнях урадавай арміі Сірыі ў правінцыі Дэйр-эз-Зор на ўсходзе краіны.

Пра гэта паведамляе агенцтва France Press са спасылкай на Сірыйскі цэнтар маніторынгу правоў чалавека. Паводле зьвестак праваабаронцаў, ні адзін з загінулых ня быў грамадзянінам Сірыі. Больш падрабязнай інфармацыі арганізацыя не дала.

Раней дзяржаўныя сірыйскія СМІ паведамілі, што самалёты міжнароднай кааліцыі атакавалі пазыцыі арміі Сірыі. Агенцтва Reuters удакладняе, што авіяўдары былі нанесеныя побач зь мяжой зь Іракам.

Міністэрства абароны ЗША заявіла, што не валодае інфармацыяй пра магчымыя авіяўдары. У Мінабароны Расеі сказалі, што паведамленьні пра атаку кааліцыі не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG