Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відавочцы сьмерчу на Лоеўшчыне разважалі, ці падніме ён калгасных кароваў. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жыхары Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці назіралі 24 траўня сьмерч — рэдкую для Беларусі зьяву, калі па зямлі «ходзіць» віхраслуп паветра.

На падборцы відэа, апублікаванай расейскай суполкай «Фобос. Катаклизмы и катастрофы природы», чуваць, як мясцовыя жыхары абмяркоўваюць, ці дойдзе сьмерч да іхных агародаў і ці панясе калгасных кароваў.

Паводле аўтараў відэа, на Лоеўшчыне ўтварыўся немэзацыклянічны сьмерч — такі, які ня мае сувязі з «навальнічнымі супэрячэйкамі», а ўзьнікае пад кучавымі дажджавымі аблокамі на мяжы плыняў паветра, якія ўзыходзяць і сыходзяць, і існуе толькі кароткі час.

Error rendering VK.

Падобныя віхраслупы фіксуюцца ў Беларусі штогод, але штораз выклікаюць зьдзіўленьне відавочцаў. Напрыклад, такі бачылі год таму ў Добрускім раёне. Такое тарнада назіралі два гады таму на Шаркаўшчыне — тады відавочцы казалі, што бачылі, як «у небе парнік ляціць і побач сабака лапамі махае». Невялічкі сьмерч бачылі нават у менскіх Шабанах.

Днём раней прырода зьдзівіла беларусаў моцным градам на поўначы і захадзе Віцебскай вобласьці — відавочцы публікавалі «зімовыя» пэйзажы ў канцы траўня.

«Землятрусаў быць не павінна, а сьмерч для нас звычайная зьява» — кліматоляг пра тое, чаго чакаць беларусам ад прыроды

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG