Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Нью-Ёрку адпусьціў Гарві Вайнштэйна пад заклад 1 мільён даляраў

Вядомы амэрыканскі прадусар, які сёньня здаўся паліцыі і атрымаў афіцыйная абвінавачваньні ў згвалтаваньні і прымусе да сэксу, быў адпушчаны судом.

Суд палічыў магчымым адпусьціць вядомага кінамастака пад заклад памерам 1 мільён даляраў. Таксама Вайнштэйн будзе абавязаны насіць GPS-бранзалет і не пакідаць межаў штатаў Нью-Ёрк і Канэктыкут.

Восеньню 2017 году Гарві Вайнштэйна, аднаго з самых уплывовых прадусараў Галівуду, абвінавацілі ў дамаганьнях і сэксуальным гвалце дзясяткі жанчын. Публікацыі аб ім сталі пачаткам маштабнай кампаніі #metoo супраць дамаганьняў у ЗША і іншых краінах Захаду.

Вайнштэйна звольнілі зь яго ж уласнай кампаніі, ад яго сышла жонка, яго выключылі з Амэрыканскай і Брытанскай кінаакадэміяў, вырашылі пазбавіць ордэна Ганаровага легіёну, кампанія Weinstein Co. заявіла, што прыбярэ ягонае імя з назвы.

Расьсьледаваньні ў дачыненьні да Вайнштэйна пачаліся ў Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе і Лёндане.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG