Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя разбурыла свой ядзерны палігон


Паўночная Карэя разбурыла свой адзіны вядомы ядзерны палігон – Пхунгеры.

КНДР узарвала тунэлі. Акрамя таго, былі зьнішчаныя наземныя пункты назіраньня, ахоўныя збудаваньні і іншыя аб'екты, якія абслугоўвалі палігон.

На працягу апошніх месяцаў афіцыйны Вашынгтон вядзе актыўны дыялёг з КНДР аб магчымасьці правядзеньня сустрэчы кіраўнікоў дзьвюх дзяржаў. Такая сустрэча паміж Дональдам Трампам і Кім Чэн Ынам мае адбыцца 12 чэрвеня ў Сінгапуры.

ЗША дамагаюцца ад Паўночнай Карэі поўнай адмовы ад распрацоўкі ядзернай зброі і ператварэньня Карэйскага паўвострава ў зону, свабодную ад ядзернай зброі. Адным з крокаў на гэтым шляху павінна стаць поўнае вывядзеньне з ладу паўночнакарэйскага палігона, дзе ў апошнія гады праводзілі выпрабаваньні ядзерных зарадаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG