Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас фіналу Лігі чэмпіёнаў 4 разы паведамлялася пра замінаваньні ва ўкраінскай сталіцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Больш за 70 іншаземцаў зьвярнуліся ў паліцыю Кіева падчас фіналу Лігі чэмпіёнаў. Заявы 20 чалавек могуць быць падставай для крымінальных справаў.​

4 разы паведамлялася пра замінаваньне аб’ектаў у сталіцы. Такую інфармацыю падае Нацыянальная паліцыя Ўкраіны.

Паглядзець на фінал Лігі чэмпіёнаў у Кіеве прыехалі 53,5 тысячы заўзятараў. Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Сяргей Князеў паведамляе, што Кіеў наведалі каля 25 тысяч замежных гасьцей і заўзятараў.

Паліцыя перайшла на ўзмоцнены рэжым службы ўжо 21 траўня, калі першыя «футбольныя» турысты сталі прыбываць у краіну.

«Той узровень бясьпекі, які нам удалося стварыць, — высокапрафэсійны і годны. Спадзяюся, што мы і надалей будзем пацьвярджаць свае прафэсійныя якасьці», — падкрэсьліў Сяргей Князеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG