Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя дасьць грамадзянства мігранту, які выратаваў дзіця


Улады Францыі дапамогуць атрымаць грамадзянства краіны грамадзяніну Малі Мамуду Гасама, які, рызыкуючы жыцьцём, выратаваў у Парыжы дзіця ад падзеньня з чацьвёртага паверху.

Відэа з 22-гадовым Гасама, які караскаецца ўгору па бальконах, каб дапамагчы маленькаму дзіцяці, шырока разышлося ў сацыяльных сетках. Героя відэа ў камэнтарах празвалі «Чалавекам-павуком» за прадэманстраваную адвагу і спрытнасьць.

Мігранта з Малі, які прыехаў у Францыю некалькі месяцаў таму, ужо прыняў у Елісейскім палацы прэзыдэнт Эманюэль Макрон. Ён назваў яго ўчынак «выбітным» і паабяцаў, што францускія ўлады дапамогуць яго легалізацыі ў краіне. Макрон прапанаваў Гасаму пасьля атрыманьня неабходных дакумэнтаў стаць пажарнікам і прымяняць свае навыкі «на штодзённай аснове».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG