Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьне меркаванага арганізатара замаху на Бабчанку. ВІДЭА


Зьлева направа — кіраўнік СБУ Васіль Грыцак, Аркадзь Бабчанка і генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве 30 траўня
Зьлева направа — кіраўнік СБУ Васіль Грыцак, Аркадзь Бабчанка і генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве 30 траўня

Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала на сваім афіцыйны канале ў Youtube відэа затрыманьня меркаванага арганізатара замаху на расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку

Таксама СБУ апублікавала фрагмэнт размовы паміж меркаваным замоўнікам і выканаўцам замаху.

Увечары 29 траўня зьявіліся паведамленьні, што ў Аркадзя Бабчанку стралялі на парозе ягонай кватэры ў Кіеве. Пазьней паліцыя заявіла, што Бабчанка памёр у карэце хуткай дапамогі.

30 траўня Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што Бабачанка жывы, а замах на забойства быў інсцэніроўкай, каб затрымаць арганізатара. Паводле СБУ, забойства Бабчанкі замовілі расейскія спэцслужбы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG