Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр адзін з чатырох пацярпелых пры выбуху на заводзе «Алкід» пад Менскам


Моцны выбух на заводзе «Алкід» пад Менскам. ВІДЭА З ДРОНУ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00

Моцны выбух на заводзе «Алкід» пад Менскам. ВІДЭА З ДРОНУ

Адзін з пацярпелых пры выбуху на заводзе «Алкід» — мужчына 1985 году нараджэньня — памёр у шпіталі, паведаміла 29 траўня ў «Фэйсбуку» афіцыйная прадстаўніца ўпраўленьня Сьледчага камітэту Менскай вобласьці Тацяна Беланог.

Паводле Беланог, расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце здарэньня працягваецца.

Раніцай 22 траўня на заводзе «Алкід» у вёсцы Каралёў Стан пад Менскам адбыўся выбух, які стаў прычынай пажару. Ён здарыўся ў будынку плошчай 2400 квадратных мэтраў, дзе вырабляецца бітумная гідраізаляцыя. Пацярпелі 4 чалавекі, якіх з апёкамі і траўмамі рознай ступені цяжкасьці даставілі ў шпіталь. Двое з пацярпелых знаходзіліся ў цяжкім стане.

Менскі раённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу па факце парушэньня правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бясьпекі выбухованебясьпечных работ, што пацягнула празь неасьцярожнасьць прычыненьне цялесных пашкоджаньняў (ч. 2 арт. 302 КК).

Завод «Алкід» заснаваны ў 1992 годзе і вырабляе лякі, фарбы, дахавыя матэрыялы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG