Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі 4 чалавекі загінулі ў выніку страляніны


Месца нападу.
Месца нападу.

Чатыры чалавекі забітыя ў выніку страляніны ў горадзе Льеж у Бэльгіі ў аўторак. Адзін з забітых – асоба, якая зьдзейсніла напад. Таксама загінулі двое паліцыянтаў, яшчэ два афіцэры параненыя.

Паводле інфармацыі Reuters, нападнік, асоба якога пакуль не вядомая, выхапіў зброю ў аднаго з паліцынятаў і пачаў па іх страляць. У выніку, акрамя супрацоўнікаў паліцыі, быў забіты кіроўца машыны, якая праяжджала міма. Потым нападнік забег у будынак школы, дзе ўзяў у закладнікі прыбіральшчыцу. У выніку перастрэлкі ён быў забіты, закладніца вызвалена.

Матывы нападніка пакуль няясныя, улады не выключаюць вэрсіі тэракту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG