Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ затрымаў памочніка Лукашэнкі Сяргея Раўнейку

абноўлена

Сяргей Раўнейка
Сяргей Раўнейка

Памочніка Аляксандра Лукашэнкі Сяргея Раўнейку па Горадзенскай вобласьці затрымаў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Як сьцьвярджае КДБ, яго засьпелі на вымаганьні і атрыманьні хабару ў 200 тысяч даляраў.

Сяргей Раўнейка зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Паводле Камітэту, ён «дае прызнальныя паказаньні». Супраць Раўнейкі распачалі крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 430 КК РБ), за што пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці.

На сайце КДБ сьцьвярджаецца, што Раўнейка «трапіў у поле зроку» больш як паўгода таму «ў сувязі з інфармацыяй пра неаднаразовыя факты атрыманьня хабараў ад розных асобаў за вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у ягоную кампэтэнцыю». Дазвол на расьсьледаваньне даў асабіста Аляксандар Лукашэнка.

Раўнейка быў прызначаны на пасаду памочніка Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці ў чэрвені 2015 году, да таго ў Камітэце дзяржаўнага кантролю кіраваў упраўленьнем кантролю матэрыяльнай вытворчасьці.

Яшчэ тыдзень таму, 24 траўня Раўнейка праводзіў прыём грамадзянаў на «Гродна-Азоце» наконт забудовы раёну Забалаць у Горадні і адсутнасьці дарог да новага раёну — маўляў, «жаданьне вырашыць праблему ёсьць, аднак часам тыя ці іншыя работы ня могуць быць выкананыя ў поўным аб'ёме».

За 2017 год у Беларусі асудзілі за карупцыю 780 чыноўнікаў

Лукашэнка зьняў з пасады старшыню «лясной» Дзяржаўнай інспэкцыі — там 14 карупцыянэраў і 22 браканьеры

Выкананьне Беларусьсю рэкамэндацыяў па барацьбе з карупцыяй у 2017 годзе працягвала заставацца «глябальна нездавальняючым»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG