Як найменей восем чалавек загінулі ў ЗША ў часе страляніны ў тэхаскім горадзе Санта Фэ недалёка ад Х'юстану. Паводле паліцыі, абвінавачваецца 17-гадовы вучань, які сказаў на допыце, што хацеў забіць і сябе, але яму не хапіла мужнасьці.
На месцы крушэньня пасажырскага «Боінгу», які разьбіўся на Кубе 18 траўня, знойдзеныя як найменш трое тых, хто выжыў.
Прадстаўнікі беларускай дыпляматычнай місіі на Кубе ўдакладняюць, ці знаходзіліся на борце самалёта, які разьбіўся, грамадзяне Беларусі.
На Кубе неўзабаве пасьля ўзьлёту з аэрапорту Гаваны разьбіўся самалёт «Боінг-737».
У школе ў Тэхасе, дзе сёньнья адбылася страляніна, знайшлі выбуховыя прастасаваньні, паведаміў шэф паліцыі.
Інцыдэнт адбыўся ў вышэйшай школе ў горадзе Санта Фэ, прыкладна за 65 кілямэтраў ад Х'юстану, сталіцы Тэхасу. Як паведамляе BBC, невядомы адкрыў страляніну падчас заняткаў.
Лідзянін аказваў «звышнатуральныя» паслугі, за якія прасіў 160–180 эўраў. Жанчыны чакалі эфэкту некалькі месяцаў, але калі зразумелі, што іхнае жыцьцё не зьмянілася, зьвярнуліся ў міліцыю.
У Латвіі Паліцыя бясьпекі завяла пяць крымінальных справаў на актывістаў партыі «Рускі саюз Латвіі».
Выяўленыя рэшткі маркіроўкі, якія сьведчаць, што гэта бялкова-тлушчавы прадукт зь Беларусі (у Расеі беларускі сыр не прызнаюць сырам праз разнастайныя дадаткі). Ці сыр «фальсыфікавалі» на беларускім баку мяжы, ці на расейскім, не ўдакладняецца.
Атручаны ў Англіі нэрвова-паралітычным газам экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль выпісаны са шпіталя. Пра гэта паведамляе BBC.
На тэрыторыі гольф-клюбу Дорэл, які належыць амэрыканскаму прэзыдэнту Дональду Трампу, сёньня раніцай прагучала некалькі стрэлаў.
Улады Гаваяў паведамляюць, што на вяршыні вулькану Кілаўэа адбылося «выбуховае вывяржэньне», у выніку якога шлейф попелу і дыму ўзьняўся на некалькі тысяч мэтраў.
У кватэры 28-гадовага Рамана Кузьмянкова правялі ператрус, забралі аргтэхніку і дапыталі ў сьледчым камітэце, навошта ён піша звароты ў райвыканкам, крытыкуючы мясцовыя ўлады.
Міністэрства юстыцыі ЗША і ФБР апытваюць былых супрацоўнікаў кампаніі Cambridge Analytica і банкаў, якія былі зьвязаны з ёй.
Байкеры клюбу «Начныя ваўкі» сталі першымі парушальнікамі правілаў дарожнага руху на мосьце з Расеі ў анэксаваны Крым. Па дадзеных агенцтва «Крыминформ», матацыклісты спыніліся на арачным пралёце, каб зрабіць сэлфі.
«Моўны інспэктар» Случак падаў у Менгарвыканкам скаргу на краму — патрабуе прыцягнуць да адказнасьці яе кіраўніка, які адмовіў чалавеку ў працы паводле моўнай прыкметы.
Міністэрства замежных справаў Турцыі рэкамэндавала генэральнаму консулу Ізраіля ў Стамбуле часова пакінуць краіну. Пра гэта паведамляе агенцтва Anadolu са спасылкай на крыніцы ў турэцкім МЗС.
Паводле непацьверджаных зьвестак, злачынца быў затрыманы «каля 6 раніцы» супрацоўнікамі АМАП — сьцьвярджаецца, што «ён у лякарні з кулявым раненьнем».
Пракуратура просіць пакараць былога супрацоўніка Маскоўскага РАУС Берасьця, які абвінавачваецца ў перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў, шасьцю гадамі пазбаўленьня волі.
Судовая калегія Вярхоўнага суду Беларусі зьмяніла прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да грамадзяніна Японіі Даічы Ёшыды з прычыны «празьмернай строгасьці прызначанага пакараньня».
14 мая ў Ерусаліме была афіцыйна адкрытая амбасада ЗША (раней яна знаходзілася ў Тэль-Авіве). Адразу ж, як стала вядома аб пераносе дыпляматычнага прадстаўніцтва, на палестынскіх тэрыторыях і асабліва ў сэктары Газа пачаліся пратэсты супраць гэтага рашэньня, якія перарасьлі ў беспарадкі на мяжы з Ізраілем.
Служба бясьпекі Ўкраіны з раніцы праводзіць ператрусы ў інфармацыйным агенцтве «РИА-Новости-Украина», якое было створанае ў 2000-х гадах як прадстаўніцтва аднайменнага расейсага агенцтва і пазьней увайшло ў мэдыя-групу «Россия сегодня».
Міністарка абарона Чэхіі Карла Шлэхтава адхіліла ад пасады Богуслава Шафаржа, кіраўніка вайсковага дасьледчага цэнтру, у якім тэставалі рэчыва А-230 з лініі «Навічок».
Акцыі пратэсту адбываюцца на фоне пераносу амбасады ЗША ў Ерусалім, які палестынцы лічаць сваім, у гадавіну выхаду соцень тысяч палестынцаў зь цяперашняй тэрыторыі Ізраілю ў час вайны 1948 году (палестынцы называюць гэта «Накба» — «катастрофа»).
Прынамсі 52 палестынскія ўдзельнікі пратэстаў загінулі і амаль дзьве з паловай тысячы зьвярнуліся па мэдычную дапамогу ў выніку сутыкненьняў з ізраільскай арміяй на мяжы сэктару Газа.
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу назваў самаабаронай супраць групоўкі Хамас дзеяньні ізраільскіх вайскоўцаў на мяжы з Сэктарам Газы, дзе сёньня былі забітыя палестынцы.
Менскі раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу аб здарэньні на заводзе будаўнічых матэрыялаў у Гатаве.
Сацыяльная сетка Facebook прыпыніла працу прыблізна 200 аплікацый у сувязі з доступам да асабістых дадзеных карыстальнікаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Facebook.
28 палестынцаў забітыя ізраільскімі вайскоўцамі на мяжы сэктару Газа і Ізраілю падчас акцыі супраць адкрыцьця амбасады ЗША ў Ерусаліме.
Кіраўнік МУС Грузіі Георгій Гахара выйшаў да мітынгоўцаў у цэнтры Тбілісі і папрасіў прабачэньня за спэцапэрацыю ў начных клюбах.
У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць украінскага кіроўцы мікрааўтобуса, які 13 траўня трапіў у ДТЗ каля беларускага Камянца, перавозячы дзяцей у мікрааўтобусе. У выніку аварыі адно дзіця загінула, яшчэ 6 параненыя, зь іх двое — у цяжкім стане.
30 тысяч відэаролікаў з удзелам мультпэрсанажа зьніклі з відэагостынгу Douyin без тлумачэньняў, іх не знайсьці нават пошукам па ключавых словах.
Пакістан патрабаваў пазбавіць Хола дыпляматычнай недатыкальнасьці, але Вашынгтон адмовіў.
На ўсходзе Аўганістану адбыўся скаардынаваны напад баевікоў са зброяй і сьмяротнікаў з выбухоўкай на будынак падатковых органаў правінцыі Нангархар ў цэнтры яе сталіцы, гораду Джалалабад.
Дзіцячая футбольная каманда з Украіны трапіла ў аварыю ў Камянецкім раёне.
Нападнік, які забіў чалавека ў цэнтры Парыжу ўвечары 12 траўня, нарадзіўся ў 1997 годзе ў Чачні, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на крыніцу ў судзе.
У маскоўскім абласным упраўленьні МУС пацьвердзілі факт абстрэлу сьмецьцявоза ў Валакаламскім раёне Падмаскоўя.
Сястра загіблага гамельчука, які ўпаў з даху кароўніка пры аўрале да прыезду Аляксандра Лукашэнкі, абскардзіла ў судзе заключэньне аб вінаватасьці брата.
У сталіцы Грузіі Тбілісі пасьля паліцэйскага рэйду ў начных клюбах у ноч на 12 траўня прайшла масавая акцыя пратэсту, якая перарасла ў сутычкі з паліцыяй.
Амэрыканская паліцыя затрымала 14-гадовага школьніка, які страляў у школе і трампіў у руку аднаклясьніка.
Амэрыканская паліцыя атрымала некалькі паведамленьняў пра ўзброенага чалавека у школе гораду Палмдэйл у штаце Каліфорнія.
У Іраку арыштаваныя пяцёра сябраў кіраўніцтва джыхадысцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Дэмакраты з Камітэта па выведцы Палаты прадстаўнікоў апублікавалі больш за 3500 рэклямных пастоў, апублікаваных або распаўсюджаных у Facebook расейскай кампаніяй «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў».
10 траўня дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для Ўладзіслава Казакевіча, якога судзяць за замах на супрацоўнікаў калёніі, пакараньне ў выглядзе 23 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Першыя 5 гадоў ён павінен правесьці ў турме. Гэта TUT.BY пацьвердзілі адвакаты абвінавачанага.
Гэтае вуха «будзе мець новыя артэрыі, новыя вены і нават новыя нэрвы, таму яна будзе здольная адчуваць яго».
Наведнікі мітынгу жорстка адрэагавалі на аўтапрабег і паліцыі давялося ахоўваць машыны.
Гісторыя разьвіцьця іранскай ядзернай праграмы.
Кіраўнікі Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі і ягоны намесьнік Васіль Сегень адзначылі Дзень Перамогі ў Беластоку з «георгіеўскімі» стужкамі. Беларускія дыпляматы адмовіліся іх начапіць.
Сёньня ў Ерэване каля будынку муніцыпалітэта праходзіць акцыя пратэсту з патрабаваньнем аб адстаўцы мэра горада, чальца Рэспубліканскай партыі Армэніі Тарона Маркарана.
Загрузіць яшчэ