На тэрыторыі гольф-клюбу Дорэл, які належыць амэрыканскаму прэзыдэнту Дональду Трампу, сёньня раніцай прагучала некалькі стрэлаў.
Паліцыя паведамляе, што затрыманая адна асоба. Ніхто ў выніку стрэлаў не пацярпеў, а праваахоўнікі хутка ўзялі сытуацыю пад кантроль.
Здарэньне адбылося ў цэнтры адпачынку Trump National Doral Golf Club, пад Маямі. Паліцыя запэўніла, што «ў дадзены момант няма ахвяраў», ані «далейшай пагрозы».
Пра дэталі здарэньня не паведамляецца.
Дональд Трамп набыў гольф-клюб у Дорэл у 2012 годзе за 150 мільёнаў даляраў. На паверхні плошчаю каля 8 гектараў разьмясьцілі 4 гольфавыя полі, у тым ліку вядомы Blue Monster.