Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для забойцы з бэнзапілой пракурор запатрабаваў 23 гады пазбаўленьня волі 


Судовы працэс над Уладзіславам Казакевічам
Судовы працэс над Уладзіславам Казакевічам

10 траўня дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для Ўладзіслава Казакевіча, якога судзяць за замах на супрацоўнікаў калёніі, пакараньне ў выглядзе 23 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Першыя 5 гадоў ён павінен правесьці ў турме. Адвакаты абвінавачанага пацьвердзілі гэта TUT.BY.

Маладому чалавеку прад’явілі канчатковае абвінавачаньне па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да забойства і замах на забойства двух чалавек асобай, якая раней учынiла забойства; напад на прадстаўніка адміністрацыі папраўчай установы з боку асуджанага.

Летась 12 кастрычніка падчас вываду на шпацыр Уладзіслаў Казакевіч дастаў з рукава нож і напаў на двух кантралёраў. Была распачата крымінальная справа за замах на забойства двух чалавек. За гэта пагражае да 25 гадоў калёніі або пажыцьцёвае зьняволеньне.

Як паведамляла Свабода, сярод шэрагу экспэртыз праводзілася і псыхялага-псыхіятрычная. Вызначана, што на момант замаху Казакевіч у поўнай меры ўсьведамляў свае дзеяньні.

Суд над Уладзіславам Казакевіч пачаўся ў Магілёве 11 красавіка. Яго абаронцамі Аляксандар Галіеў, Тацяна Савіцкая і Ўладзімер Сташкевіч. Адвакаты лічаць, што Ўладзіслаў псыхічна нездаровы і яго трэба лячыць у спэцустанове.

Пазыцыя дзяржаўнай экспэртызы іншая. Казакевічу паставілі дыягназ «зьмяшанае расстройства асобы», які азначае, што ён кіруе сваімі дзеяньнямі і ўсьведамляе іх наступствы. А значыць, павінен несьці пакараньне.

8 кастрычніка 2016 году Ўладзіслаў Казакевіч учыніў напад з бензапілой у менскім гандлёвым цэнтры «Эўропа». Загінула 43-гадовая прадавачка Алена Александронец, яшчэ дзьве жанчыны пацярпелі.

Паколькі на момант злачынства фігуранту было ўсяго 17 гадоў, ён быў асуджаны да максымальна магчымага пакараньня для непаўналетняга — 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG