У маскоўскім абласным упраўленьні МУС пацьвердзілі факт абстрэлу сьмецьцявоза ў Валакаламскім раёне Падмаскоўя.
«На Валакаламскай шашы каля павароту на станцыю Матроніна невядомы з лесапаласы зрабіў стрэл з неўсталяванай зброі ў кіроўцу сьмецьцявоза. Кіроўца атрымаў раненьне рукі», — сказаў «Інтэрфаксу» супрацоўнік прэс-службы абласнога ўпраўленьня МУС.
Вядзецца пошук стралка, верагодна, будзе распачата крымінальная справа. Раней са спасылкай на абазнаную крыніцу паведамлялася, што невядомыя абстралялі сьмецьцевую фуру, якая ехала на палігон «Ядрава» ў Валакаламскім раёне Падмаскоўя.
У суботу ў Валакаламску прайшоў чарговы мітынг з патрабаваньнем зачыніць палігон «Ядрава». Сытуацыя ў Валакаламску абвастрыўся ў сакавіку 2018 году пасьля выкідаў звалачнага газу на прыгараднай сьмецьцевай звалцы. Да мэдыкаў са скаргамі на дрэннае самаадчуваньне зьвярнулася мноства дзяцей. У раёне пачаліся мітынгі пратэсту з патрабаваньнем зачыніць палігон.
14 красавіка стары ўчастак палігону перастаў прымаць сьмецьце. Дастаўка сьмецьця прадоўжылася на новы ўчастак, пабудаваны, як афіцыйна сьцьвярджалася, «па сучасных тэхналёгіях» інфармуе «Інтэрфакс».
Праблема абароны навакольны асяродзьдзя ў сувязі з несанкцыянаванымі сьмецьцевымі звалкамі стала адной з асноўных праблем унутранай палітыкі Крамля.
Так, у першым прэзыдэнцкім указе, апублікаваным пасьля інаўгурацыі Ўладзіміра Пуціна, нароўні з неабходнасьцю вырашэньня эканамічных і сацыяльных праблем, гаворыцца аб неабходнасьці «ліквідаваць усе несанкцыянаваныя звалкі ў гарадах».