Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названа імя нападніка на мінакоў у Парыжы — Гамзат Азімаў


Ураджэнец Чачні, які напаў на мінакоў у Парыжы, меў францускае грамадзянства.

Пра гэта паведамляе France Info. Гамзат Азімаў атрымаў францускае грамадзянства ў 2010 годзе. Ён нарадзіўся на тэрыторыі Чачні 1 лістапада 1997 года.

Нападнік на мінакоў у Парыжы быў вядомы францускім спэцслужбам па сваіх сувязях з ісламісцкіх падпольлем.

Інцыдэнт у цэнтры Парыжа адбыўся ўвечары 12 траўня. Ўзброены нажом зламысьнік з крыкам «Алах Акбар!» напаў на мінакоў ля будынка Опэры, забіў аднаго чалавека і параніў чацьвярых. Паліцыя застрэліла нападніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG