Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлетак, які ўцёк зь менскага Цэнтру псыхічнага здароўя, знайшоўся на дзявяты дзень на Зыбіцкай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увечары 23 траўня ў Менску быў знойдзены Даніла Сеньнікаў — 15-гадовы хлопец, якога дзевяць дзён шукалі пасьля таго, як ён уцёк з РНПЦ псыхічнага здароўя ў Навінках.

Паводле міліцыі, хлопца знайшлі на вуліцы Зыбіцкай, дзе разьмяшчаецца шэраг папулярных у моладзі бараў і клюбаў. Цяпер зь ім «усё ў парадку», ён працягне лячыцца ў Навінках, пішуць праваахоўнікі.

Зьніклы выхоўваўся ў менскім дзіцячым доме № 2. Раней падлетак ужо пакідаў установу і ішоў у невядомым кірунку. Міліцыя расказвала, што хлопец просіць у мінакоў тэлефон, каб зайсьці на сваю старонку ў сацыяльных сетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG