Першамайскі РУУС Менску шукае 15-гадовага Данілу Сеньнікава. 14 траўня падчас выпіскі з РНПЦ псыхічнага здароўя падлетак адштурхнуў мэдсястру і зьбег невядома куды.
Прыкметы: на выгляд 16 гадоў, рост 165–170 см, хударлявага целаскладу, цёмна-русыя валасы, зачасаныя на правы бок.
Быў апрануты ў цёмную куртку, шэрую кашулю, цёмныя штаны. Меў заплечнік цёмнага колеру.
Можа знаходзіцца ў гандлёвых цэнтрах «Мома», «Галерэя», «Галілеа» ці на чыгуначным вакзале.
Зьніклы Даніла выхоўваецца ў менскім Дзіцячым доме № 2. Раней падлетак ужо сыходзіў з установы ў невядомым кірунку. Хлопец просіць у мінакоў тэлефон, каб зайсьці на сваю старонку ў сацыяльных сетках, паведамляюць у міліцыі.