Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізацыя баскаў-сэпаратыстаў ЭТА самараспусьцілася


Леварадыкальныя арганізацыя баскаў-сэпаратыстаў ЭТА, якая на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасьць Краіны Баскаў ад Гішпаніі і Францыі, абвясьціла аб самароспуску і спыненьні палітычнай дзейнасьці.

У распаўсюджаным у чацьвер афіцыйным звароце ЭТА гаворыцца, што «шлях сацыялістычнай рэвалюцыйнай нацыянальна-вызваленчай арганізацыі завершаны».

У ім сказана, што 60 гадоў таму арганізацыя пачала ўзброеную барацьбу, паколькі Краіна Баскаў «гінула» пад прыгнётам рэжыму Франсіска Франка ў Гішпаніі і францускай дзяржавы, аднак за мінулыя дзесяцігодзьдзі шмат што зьмянілася — «народ баскаў жывы і гатовы ўзяць свой лёс у свае рукі». У заяве падкрэсьлена, што нацыянальны рух баскаў з гэтага часу будзе дзейнічаць у мірных, дэмакратычных формах.

Раней ЭТА афіцыйна выбачылася перад сваякамі загінуўшых і пацярпелых у выніку тэрактаў, якія ажыцьцяўлялі яе прадстаўнікі.

Пік узброенай дзейнасьці ЭТА прыйшоўся на 1960-70-я гады, калі яе ахвярамі сталі сотні людзей. У апошнія гады ЭТА паступова адыходзіла ад узброенай барацьбы, а ў 2017 годзе афіцыйна перадала ўладам якія заставаліся ў яе руках арсэналы зброі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG