Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіз больш за 8 год шукае выкрадзеных ва Ўкраіне жонку і дачку. ВІДЭА

Грамадзянін Кіргізстану Віктар Цой не атрымаў дапамогі ад сілавікоў на радзіме ў пошуках жонкі і дачкі, зьніклых ва Ўкраіне 8 год таму, кінуў працу ў Бішкеку, зладзіўся ў адэскі дзіцячы садок і вядзе ўласнае расьсьледаваньне, расказвае тэлеканал «Настоящее время».

Ягоных жонку Вольгу і дачку Натальлю выкралі ў Адэсе ў 2010 годзе. За некалькі год да таго Натальля пазнаёмілася з грамадзянінам Украіны Віталём Шумейкам, выйшла за яго замуж, пераехала да яго зь дзецьмі. Але Віталь і Натальля разышліся, новы муж літаральна выкраў дзяцей, сьцьвярджае Віктар. Выявілася, што суд завочна пазбавіў Натальлю правоў на дзяцей, але яна дамагалася аднаўленьня правоў. Перад чарговым судом Натальля і ейная маці, якая прыехала падтрымаць дачку, зьніклі.

Аднаго зь меркаваных выкрадальнікаў неўзабаве арыштавалі (у ягоным тэлефоне знайшлі відэа з Вольгай, зьнятае праз два гады і 10 месяцаў па выкраданьні), затым выявілі іншых, але зьніклых так і не знайшлі. Чалавек, якога называлі арганізатарам выкраданьня, у выніку выйшаў на волю. Віктар — былы муж Натальлі — не фігуруе ў крымінальнай справе, у якой зьмянілася ўжо сем ці восем сьледчых. Справу разглядаюць «па факце забойства».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG