Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал на Сусьветным дні свабоды СМІ. Група, зьвязаная з ААН, патрабавала адцэнзураваць фільм


Акцыя салідарнасьці з арыштаванымі журналістамі ў Турцыі, ліпень 2017 году
Акцыя салідарнасьці з арыштаванымі журналістамі ў Турцыі, ліпень 2017 году

Зьвяз цывілізацыі аб’яднаных нацыяў (UNAOC) перанёс дэбаты наконт свабоды СМІ. Раней арганізатары імпрэзы зажадалі выразаць з фільму крытычны фрагмэнт пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Турцыі.

Канфэрэнцыя, прысьвечаная свабодзе СМІ ў Нью-Ёрку, павінна была пачацца ў чацьвер, на Сусьветным дні свабоды СМІ, які абвясьціла ААН. Але за дзень да гэтага яе адмянялі. У заяве арганізатараў гаворыцца, што прычынай стала іншая важная канфэрэнцыя, якая мелася адбыцца ў гэты ж дзень, і ў якой павінен узяць удзел генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш.

Неўзабаве выявілася, што прычына ў іншым. За дзень да гэтага ад удзелу ў дэбатах пачалі адмаўляцца вядомыя журналісты. Тады стала вядома, што арганізатары пажадалі адцэнзураваць адзін з ролікаў, які павінны былі паказаць перад сустрэчай. У ім распавядаецца пра рэпрэсіі супраць СМІ ў Турцыі, Мэксыцы і Эгіпце, а таксама камэнтары журналістаў з Расеі а Пакістану. Арганізатарам асабліва не спадабалася інфармацыя пра Турцыю.

UNAOC прызнала, што ціснула на аўтараў роліку, але прычынай стала, нібыта, неаб’ектыўнасьць. The United Nations Alliance of Civilizations — гэта палітычная група ААН, якая займаецца маніторынгам і прасоўваньнем свабоды слова ў сьвеце. Яе фінансуюць урады Турцыі і Гішпаніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG