Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага палітыка праапэравалі пасьля зьбіцьця. У яго страсеньне мазгоў


Мустафа Найем
Мустафа Найем

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Мустафа Наем быў учора моцна зьбіты ў цэнтры Кіеву. Ён быў дастаўлены ў шпіталь, дзе яму зрабілі апэрацыю. Пра гэта ў Facebook паведаміў брат дэпутата Масі Наем.

«У Мустафы страсеньне мазгоў. Пачаліся болі ў сьпіне. Апэрацыя прайшла, колюць абязбольвальнае », — напісаў Масі Наем.

Паводле яго слоў, разам з адвакатам да пяці гадзінаў раніцы Мустафа даваў паказаньні паліцыі.

Паліцыя Кіеве 30 красавіка пачала разьбіральніцтва з прычыны канфлікту, у якім пацярпеў дэпутат ад «Блёку Пятра Парашэнкі» Мустафа Наем. Паліцыя разглядае інцыдэнт як хуліганства. Трох удзельнікаў канфлікту даставілі ва ўпраўленьне паліцыі, аднак мужчыну, які ўдарыў Наема, шукаюць.

Па дадзеных паліцыі, Наем рухаўся ва ўласным аўтамабілі ў кірунку Бесарабскай плошчы. На дарозе яго падрэзаў «Мэрсэдэс», пачаўся канфлікт.

«У гэты момант да іх падʼехаў аўтамабіль BMW. У ходзе канфлікту адзін зь незнаёмцаў ударыў народнага дэпутата ў твар. Зламысьнікі зь месца здарэньня схаваліся. Для вышуку аўтамабіляў праваахоўнікі ўвялі плян „перахоп“, і неўзабаве „Мэрсэдэс“ знайшлі, а непадалёк затрымалі трох чалавек, якія прымалі ўдзел у канфлікце, іх даставілі ва ўпраўленьне паліцыі », — распавялі праваахоўнікі.

Увечары пра канфлікт паведаміў і Наем. Ён адзначыў, што знаходзіцца пасьля інцыдэнту ў шпіталі. Таксама палітык папрасіў «не ствараць ажыятаж», падкрэсьліўшы, што сытуацыя не тычыцца яго дэпутацкіх паўнамоцтваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG