Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі верталёт дапаможа тушыць пажары ў Турцыі. ФОТА

Фота mchs.gov.by
Фота mchs.gov.by

Мі-8 Беларускага МНС заступіў на дзяжурства для аказаньня дапамогі ў тушэньні лясных пажараў.

Аб гэтым 1 траўня паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. У складзе беларускага экіпажа сем чалавек. Пры неабходнасьці верталёт можа даставіць мясцовых турэцкіх ратавальнікаў да месцаў узгараньняў.

Гэта не першы раз, калі беларусы дапамагаюць змагацца з агнём у Турцыі. У 2017 годзе супрацоўнікі МНС выканалі там 91 вылет. На агонь было скінута амаль 1140 тон вады, перавезена больш за 200 пасажыраў.

«Беларускія авіятары валодаюць вялікім вопытам па тушэньні ачагоў узгараньняў у цяжкадаступнай мясцовасьці. За адзін заход на агонь з дапамогай адмысловай прылады скідаецца да трох тон вады», — гавораць у МНС.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG