Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі празь непагадзь і моцны вецер пацярпелі 15 населеных пунктаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі празь непагадзь пацярпелі 15 населеных пунктаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве надзвычайных спраў Беларусі (МНС).

«Паводле апэратыўных дадзеных,праз моцныя парывы ветру (да 27 м/с) у трох раёнах Магілёўскай вобласьці, у трох раёнах Менскай вобласьці, у адным раёне Віцебскай вобласьці пацярпелі 15 населеных пунктаў», — паведамілі ў МНС.

Пашкоджаныя дахі 3 жылых дамоў, 2 аб’ектаў сацыяльнага, культурнага і бытавога прызначэньня і 24 сельскагаспадарчых будынкаў.

Зафіксавана 34 выпадкі небясьпечнага падзеньня дрэў у Магілёўскай (20 выпадкаў), Менскай (8 выпадкаў) абласьцях і ў Менску (6 выпадкаў). Пашкоджаныя тры легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма.

Работнікі МНС і іншых арганізацый цяпер расьпілоўваюць і прыбіраюць паваленыя дрэвы. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Паводле дадзеных ДВА «Белэнэрга» на працягу сутак на тэрыторыі Беларусі былі пэрыядычныя перабоі з электрычнасьцю ў 996 населеных пунктах.

Паводле стану на 6-ую раніцы 22 красавіка без электразабесьпячэньня заставаліся 6 населеных пунктаў і 9 трансфарматарных падстанцый у Магілёўскай, Менскай і Віцебскай абласьцях.

Акрамя гэтага, моцны вецер спрыяў распаўсюджваньню агню падчас пажараў. Яе паведамілі БЕЛТА ў МНС, за мінулыя суткі ў Беларусі ліквідаваны 121 пажар: 52 лясныя пажары на агульнай плошчы каля 149 га, 1 тарфяны пажар на плошчы 0.1 га і 68 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы каля 11 га. Для ліквідацыі самых буйных пажараў ратавальнікі задзейнічалі верталёты Мі-8.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG