Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зьменшылі колькасьць ахвяраў пажару ў Кемераве

Сьледчы камітэт Расіі сьцьвярджае, што ахвярамі пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» у Кемераве сталі 60 чалавек, а не 64, як паведамлялася раней. Пра гэта сьведчаць вынікі праверкі ўсіх зваротаў аб зьніклых пры пажары людзях, а таксама атрыманыя заключэньня генэтычных экспэртыз, заявілі ў ведамстве. Сьледчыя адзначылі, што ўсё загінулыя апазнаныя.

Выданьне «Сибирь.Реалии» паведамляе, што сёньня раніцай у Кемераве вынікі генэтычных экспэртыз пачалі агучваць сваякам загінулых. Для гэтага кожную з 19 сем’яў асобна запрасілі ў мясцовую адміністрацыю. Астанкі будуць выдаваць заўтра ў закрытых трунах. Адразу пасьля гэтага, як чакаецца, пройдзе пахаваньне.

Пажар у кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» адбыўся 25 сакавіка. У ліку 60 загінулых больш за 40 дзяцей. Паведамлялася, што ў момант узгараньня ў гандлёвым цэнтры не спрацавала пажарная сыгналізацыя, а многія эвакуацыйныя выхады апынуліся пад замком. Па справе аб пажары ў «Зімовай вішні» арыштаваныя ўжо сем чалавек.

XS
SM
MD
LG