Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на стадыёне ў Афганістане: загінулі 8 чалавек


Афганістан, Кабул. Ілюстрацыйнае фота
Афганістан, Кабул. Ілюстрацыйнае фота

Патройны выбух адбыўся на гарадзкім стадыёне ў Джалалабадзе на ўсходзе Афганістана, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўніка губэрнатара правінцыі Нангахар Атаўлаха Хогані.

Паводле інфармацыі тэлеканала Tolo News, восем чалавек загінулі, 45 параненыя.

Выбухі адбыліся на гарадзкім стадыёне падчас матчу па крыкеце. Забітыя арганізатар спаборніцтваў і намесьнік мэра горада Мэхтарлам ў правінцыі Лагман.

Раней у Джалалабадзе тэрарыст-сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне каля будынка мытні. Шэсць чалавек загінулі, каля 20 атрымалі раненьні.

Як сьцьвярджае Tolo News, «Талібан» адмаўяе датычнасьць да здарэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG