Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» заявіла пра адказнасьць за напад у царкве ў Чачні


Лідэр Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў
Лідэр Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на праваслаўны храм Архангела Міхаіла ў Грозным. Пра гэта ў нядзелю, 20 траўня, паведаміла незалежная маніторынгавая група SITE Intelligence Group.

Пры нападзе загінулі двое паліцыянтаў і адзін парафіянін. Нападнікаў застрэлілі супрацоўнікі паліцыі.

Афіцыйна пра матывы тых, хто нападаў на праваслаўны храм у Грозным, нічога не вядома. Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб замаху на жыцьцё супрацоўніка праваахоўнага органа.

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў паведаміў, што вядома на цяперашні час пра нападнікаў:

«Двое зь іх — жыхары вёскі Гелдаган, адзін — з пасёлка Аргунскі, разьмешчанага непадалёк ад Грознага. Паводле дадзеных МУС Чачні, верхавод групы быў ураджэнцам і жыхаром аднаго з суседніх рэгіёнаў», — напісаў Кадыраў у сваім канале ў мэсэнджары Telegram.

Усе чацьвёра спрабавалі захапіць закладнікаў у праваслаўным храме Архангела Міхаіла ў суботу, 19 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG