Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З сайту Adidas выдалілі фота з сымболікай СССР пасьля пратэстаў Украіны і Літвы


Нямецкі канцэрн Adidas выпусьціў калекцыю спартовага адзеньня, прысьвечаную СССР. Міністэрства замежных спраў Літвы назвала гэта «імпэрыялістычнай настальгіяй», а ва Ўкраіне кампанію папярэдзілі пра адказнасьць за продаж спартовага адзеньня з выявай герба СССР.

Калекцыя Adidas прысьвечана чэмпіянату сьвету па футболе, які пройдзе ў Расеі ўлетку. На фота, якое разышлося па інтэрнэце і выклікала крытыку, — дзяўчына ў чырвонай сукенцы стылю 1980-х з прынтам ў выглядзе герба СССР і надпісам USSR.

Мадэлі з савецкай сымболікай выклікалі рэакцыю Міністэрства замежных спраў Літвы.

«Хвароба "імпэрыялістычнай настальгіі" ўсё яшчэ сустракаецца. Трохі нечакана бачыць гэта ад знакамітай Adidas», — гаворыцца ў твітэры літоўскага міністэрства.

Ва Украіне Інстытут нацыянальнай памяці папярэдзіў кампанію Adidas-Украіна пра адказнасьць за продаж у краіне спартыўнай адзеньня з выявай дзяржаўнага герба Савецкага Саюзу, — копію дакумэнта з папярэджаньнем прыводзіць выданьне «Новое время».

Пазьней фатаграфіі з адзеньнем з гэтай калекцыі зьніклі з сайта кампаніі Adidas.

Гэта не першы выпадак, калі модныя брэнды адзеньня сустракаюць нэгатыўную рэакцыю на свае калекцыі ў сувязі з палітычнымі прэтэнзіямі.

Так, у лютым амэрыканскую кампанію Nike падазравалі ў прызнаньні так званых «Луганскай і Данецкай народнай рэспублік» за сэрыю футболак з лягатыпам LDNR. Але ў кампаніі заявілі, што футболкі выпушчаныя да лёнданскага маратону, а лягатып значыць «Londoner» (лёнданец).

12 студзеня Служба бясьпекі Ўкраіны пачала дасудовае расьсьледаваньне ў дачыненьні да працы ў Крыме кампаній Adidas, Puma і DHL — у межах крымінальнай справы аб меркаванай працы гэтых кампаній на анэксаваным паўвостраве, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG