Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі разьбіўся расейскі баявы гелікоптэр, два пілёты загінулі

Гелікоптэры Ка-52, ілюстрацыйнае фота
Гелікоптэры Ка-52, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Расеі пацьвердзіла сьмерць двух лётнікаў у катастрофе гелікоптэра Ка-52 «Алігатар» на ўсходзе Сырыі, піша ТАСС.

Пошукава-ратавальная група даставіла целы загінулых на аэрадром базаваньня. Паводле папярэдняй вэрсіі Мінабароны Расеі, прычынай аварыі магла стаць тэхнічная няспраўнасьць. Іншыя падрабязнасьці не паведамляюцца.

З пачатку месяца гэта ўжо другая авіякатастрофа, зьвязаная з расейскімі войскамі ў Сырыі. На пачатку траўня ў Сырыі разьбіўся расейскі самалёт Су-30, які ўзьлятаў з аэрадрому Хмэймім над Міжземным морам, два пілёты загінулі.

Два месяцы таму ў Сырыі разьбіўся расейскі транспартны самалёт, загінулі 39 чалавек. Тады паведамлялася, што прычынай катастрофы Ан-26 магла стаць тэхнічная няспраўнасьць, агнявога ўзьдзеяньня нібыта не было. У лютым паведамлялася, што паўстанцы з групоўкі «Джэйш Эн-Наср» зьбілі расейскі баявы самалёт — пілёт катапультаваўся, але быў забіты пасьля прызямленьня на парашуце.

Уладзімір Пуцін неаднаразова заяўляў пра «вывад» расейскіх войскаў з Сырыі ў сувязі з «выкананьнем» пастаўленых баявых задач. За два з паловай года апэрацыяў у Сырыі загінулі прынамсі 80 (магчыма, некалькі соцень) расейскіх вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG