Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган абвясьціў новы наступ на курдаў


Рэджэп Таіп Эрдаган, архіўнае фота
Рэджэп Таіп Эрдаган, архіўнае фота

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў аб плянах новых ваенных апэрацый, у якіх паабяцаў зьнішчыць «тэрарыстычны калідор» на поўдні краіны і «ачысьціць межы» — гэта значыць, атакаваць курдзкіх паўстанцаў на мяжы з Сырыяй і Іракам, перадае «Голас Амэрыкі».

Турэччына ўжо трыццаць гадоў змагаецца з курдзкімі апалчэнцамі, якія спрабуюць устанавіць кантроль над паўднёва-ўсходняй часткай краіны. Войскі Турэччыны ўжо правялі дзьве апэрацыі супраць атрадаў народнай самаабароны сырыйскіх курдаў, якіх лічаць філіяй турэцкіх апалчэнцаў-курдаў.

Раней Рэджэп Таіп Эрдаган прызначыў датэрміновыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары на 24 чэрвеня, за год да «стандартнага» тэрміну. Пасьля выбараў будзе скасаваная пасада прэм’ер-міністра, краіна стане цалкам прэзыдэнцкай дзяржавай. Пасьля выбараў, заяўляў Эрдаган, Турэччына «выйдзе на сцэну, стаўшы глябальнай дзяржавай».

На думку аналітыкаў, прызначыўшы датэрміновыя выбары, Эрдаган хацеў скарыстацца нацыяналістычнымі настроямі, якія ўзмацніліся ў сувязі з пасьпяховай вайсковай апэрацыяй у сырыйскім памежным горадзе Афрын, дзе жывуць курды.

***

Сырыйскія курды на мітынгу ў падтрымку рэфэрэндуму аб незалежнасьці Ірацкага Курдыстана, архіўнае фота
Сырыйскія курды на мітынгу ў падтрымку рэфэрэндуму аб незалежнасьці Ірацкага Курдыстана, архіўнае фота

Курды — этнічная група на Блізкім Усходзе, прадстаўнікі якой ня маюць сваёй дзяржавы. У Турэччыне жыве 14,3–20 млн курдаў, у Іране 8,2–12 млн, у Іраку 5,6–8,5 млн, у Сырыі 2–3,6 млн. Яшчэ каля 2 млн курдзкіх эмігрантаў жывуць у розных краінах сьвету. Фактычна курды кантралююць толькі некаторыя часткі тэрыторыі Сырыі і Іраку. Жыхары Ірацкага Курдыстану летась прагаласавалі на рэфэрэндуме за абвяшчэньне незалежнасьці, але курдзкія ўлады «адклалі» абвяшчэньне, каб пазьбегнуць узброенага канфлікту з Іракам.

Чытайце таксама: Супярэчлівы «альянс з разьлікам»: Расея, Турцыя і Іран спрабуюць плянаваць будучыню Сырыі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG