Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18+6. Пуцін заступіў на пасаду прэзыдэнта Расеі. ВІДЭА


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін 7 траўня чацьверты раз прысягне як прэзыдэнт Расеі, працягваючы 18-гадовы пэрыяд свайго кіраваньня. Прыхільнікі Пуціна вызначаюць гэты пэрыяд як час «уставаньня з каленяў», апанэнты ўказваюць на карумпаванае самадзяржаўе.

​Інаўгурацыя Пуціна ў Крамлі доўжылася каля 30 хвілінаў.

Яна адбылася пасьля таго, як у сакавіку прайшло галасаваньне, якое сам Пуцін назваў дэманстрацыяй даверу грамадзтва да ягонага кіраваньня. Крытыкі кажуць, што выбары ёсьць толькі дэмакратычнай вітрынай.

Аналіз Свабоды. Чаго Беларусі чакаць ад Расеі?

Два дні таму, 5 траўня ў дзясятках расейскіх гарадоў прайшлі антыпуцінскія і антыўрадавыя пратэсты, арганізаваныя перш за ўсё прыхільнікамі апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Сам Навальны і сотні іншых удзельнікаў пратэстаў былі затрыманыя, але празь некалькі гадзін праз вызваленыя — да пачатку судовых разглядаў.

У пачатку чарговага тэрміну Пуціна Масква застаецца ў геапалітычным супрацьстаяньні з Захадам празь некалькі пытаньняў, уключаючы анэксію Крыму ў 2014 годзе, падтрымку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны, умяшаньня ў выбары ў ЗША і падтрымку прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Уладзімір Пуцін кіруе Расеяй з 2000 году, ён ужо адбыў тры прэзыдэнцкія тэрміны і адзін тэрмін прэм’ера пры слабым і залежным ад яго прэзыдэнту Дзьмітрыю Мядзьведзеву. У 2008 годзе тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі быў падоўжаны з 4 да 6 гадоў. Канец прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Уладзімера Пуціна мае скончыцца ў 2024 годзе.

Хто лепшы прэзыдэнт: Лукашэнка ці Пуцін? Апытаньне ў Маскве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00

Хто лепшы прэзыдэнт: Лукашэнка ці Пуцін? Апытаньне ў Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:09 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG