Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні затрыманых удзельнікаў акцыі «Ён нам ня цар» па ўсёй Расеі. УЖЫВУЮ


Антыпуцінскі мітынг у Расеі
Антыпуцінскі мітынг у Расеі

5 траўня ў Расеі праходзяць пратэстныя акцыі «Ён нам ня цар». Яны арганізаваныя прыхільнікамі апазыцыянэра Аляксея Навальнага да чарговай інаўгурацыі Ўладзіміра Пуціна на пасаду прэзыдэнта 7 траўня.

Радыё Свабода вядзе прамую відэатрансьляцыю зь месца падзей у Маскве.

У бальшыні гарадоў акцыі скончыліся затрыманьнямі ўдзельнікаў. Паводле абноўленай інфармацыі, па ўсёй Расеі на акцыях пратэсту «Ён нам ня цар» затрымана 354 чалавекі, паведамляе расейскі сайт маніторынгу палітычнага перасьледу «ОВД-Инфо».

Так, у паліцэйскі пастарунак Якуцку дастаўленыя 75 чалавек. Як паведаміў выданьню «Сибирь. Реалии» Анатоль Нагавіцын, кіраўнік мясцовага штабу Навальнага, супрацоўнікі МУС актыўна ўжывалі фізычную сілу.

У Краснаярску перад мітынгам у паліцыю адвезьлі каардынатара мясцовага штабу Яна Герасімава. Падчас самой акцыі АМАП масава затрымліваў людзей — блізу 150 чалавек, сярод іх шмат выпадковых мінакоў.

У Новакузьнецку паліцыя забрала ва ўчасткі каля 20 актывістаў. У Чалябінску затрыманы Аляксандар Бяляеў, валянтэр Навальнага. Паведамляецца пра затрыманьне Барыса Паўлава, супрацоўніка штабу апазыцыянэра ў Кемераве. Кіраўніцы штабу Ксеніі Пахомавай Сьледчы камітэт прад’явіў абвінавачваньне ў «абразе судзьдзі».

У Томску пасьля акцыі затрымана Ксенія Фадзеева, каардынатарка штабу Навальнага. У Барнауле на ўзгодненай акцыі затрымалі паўтара дзясятка актывістаў. У Пензе таксама затрымалі ўдзельнікаў акцыі, уключна зь яе арганізатарам.

У Маскве акцыя «Ён нам ня цар» пачалася а 14-й гадзіне. Аляксей Навальны заклікаў сваіх прыхільнікаў мірна выйсьці на Пушкінскую плошчу, спасылаючыся на права, прадугледжанае расейскай Канстытуцыяй.

Пракуратура папярэдзіла апазыцыянэра пра магчымыя наступствы правядзеньня несанкцыянаванага мітынгу. Паліцыя і Расгвардыя сьцягнулі ў цэнтар гораду вялікую колькасьць спэцтэхнікі і аўтазакаў. Пазьней зьявілася інфармацыя пра заттрыманьне Навальнага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG