Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі аштрафавалі астроляга за прагноз перамогі Пуціна


У Прыморскім краі Расеі аштрафавалі астроляга Аляксандра Рэмпеля за публікацыю прагнозу ў перадвыбарчы пэрыяд. У тэксьце ён напісаў, што у 2018 годзе Ўладзімір Пуцін стане прэзыдэнтам Расеі.

Як паведамляе агенцтва PrimaMedia, астралягічны прагноз быў апублікаваны на старонцы Рэмпеля у сацыяльнай сетцы і ў газэце «Джентри». Аб атрыманьні штрафу астроляг распавёў падчас абмеркаваньня тэксту пра асаблівасьці працы Раскамнагляду на старонцы ў Facebook.

Паводле Рэмпеля, ён ня ведаў, што ёсьць абмежаваньні на астралягічныя прагнозы. Астроляг удакладніў, што прадказваў перамогу Пуціна. Паводле расейскага заканадаўства, на працягу пяці дзён да дня галасаваньня, а таксама ў дзень галасаваньня забаронена публікаваць вынікі апытаньняў грамадзкай думкі, прагнозаў вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў.

7 траўня Ўладзімір Пуцін чацьверты раз уступіў на пасаду прэзыдэнта Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG