Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мячэці на поўдні Афганістана адбыўся выбух. Загінулі 12 чалавек


Наступствы нападу тэрарыста-сьмяротніка на шыіцкую мячэць у Кабуле. 9 сакавіка 2018

У мячэці ў горадзе Хост адбывалася рэгістрацыя выбаршчыкаў.

Паведамляецца, што загінулі прынамсі 12 чалавек. Яшчэ 33 параненыя. Такую інфармацыю са спасылкай на кіраўніка дэпартамэнта аховы здароўя Хабіба Шах Ансары перадае агенцтва Associated Press. Адказнасьць за напад яшчэ не ўзяла на сябе ніводная арганізацыя.

Афганістан плянуе правесьці парлямэнцкія выбары ў кастрычніку ўпершыню з 2014 году. Талібы і баевікі «Ісламскай дзяржавы» распачалі хвалю нападаў з пачатку году.

У красавіку тэрарыст-сьмертнік зь тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» напаў на цэнтар рэгістрацыі выбаршчыкаў у Кабуле. Тады загінулі 60 чалавек і ня менш за 130 былі параненыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG