Паліцыя Кёльну лічыць, што ў навагоднюю ноч прадухіліла паўтарэньне леташніх беспарадкаў. 650 чалавек, пераважна выхадцаў з Паўночнай Афрыкі, былі спыненыя па дарозе ў цэнтар гораду, паведамляе Deutsche Welle.
Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньні прэзыдэнту Турэччыны Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэракту ў Стамбуле.
Улады Іраку паведамілі, што ў выніку выбухаў, учыненых двума баявікамі-сьмяротнікамі, у сьвятым для шыітаў горадзе Наджаф па меншай меры восем чалавек загінулі і 22 былі параненыя.
Генэральнае консульства Беларусі ў Стамбуле правярае, ці ёсьць сярод пацярпелых у тэракце ў начным клюбе беларускія грамадзяне.
Губэрнатар дадаў, што напад зьдзейсьніў адзін ўзброены чалавек у касьцюме Санта-Клаўса. Раней СМІ паведамлялі, што нападнікаў было двое.
Ахвярамі выбухаў сталі, паводле розных зьвестак, ад 20 да 30 гараджан, дзясяткі атрымалі раненьні. Пра адказнасьць за арганізацыю выбухаў пакуль ніхто не заяўляў.
На самалёце Міністэрства абароны Расеі была беларуска Аліна Івашка. Пра яе беларускае паходжаньне паведаміла стаўпецкая раёнка «Прамень»
У Багдадзе сёньня рана раніцай адбыўся выбух, ахвярамі якога сталі прынамсі 18 чалавек.
Траіх затрыманых у ходзе спэцапэрацыі ў Грозным людзей, якія былі шпіталізаваныя з раненьнямі, ужо няма ў жывых.
Увечары 30 сьнежня самалёт Лас-Пальмас — Варшава сеў у аэрапорце Прагі: паведамляецца, што грамадзянін Польшчы, пагражаў падарваць самаробную бомбу.
У польскім горадзе Баня сотні людзей прыйшлі разьвітацца з Лукашам Урбанам — кіроўцам грузавіка, забітым у выніку тэракту ў Бэрліне 19 сьнежня.
29 сьнежня зроблены агляд усіх элемэнтаў корпусу рэактара, які напярэдадні быў дастаўлены на будаўнічую пляцоўку АЭС. Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускай АЭС.
Пра гэта заявіў 29 сьнежня на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве начальнік службы бясьпекі палётаў авіяцыі Ўзброеных сілаў Расеі Сяргей Байнетаў
Крымінальная справа былога студэнта накіраваная ў суд.
Ратаўнікі паднялі на паверхню асноўныя фрагмэнты расейскага самалёта Ту-154; абломкі знаходзяцца на адмысловай пляцоўцы, дзе спэцыялісты правядуць «выкладку» паветранага судна.
Паліцыя Бэрліна ў сераду затрымала меркаванага саўдзельніка Аніса Амры, які ўехаў на грузавіку ў натоўп на калядным кірмашы 19 сьнежня.
На паўднёвым усходзе Францыі паліцыя арыштавала мужчыну, які падазраецца ў падрыхтоўцы тэракту ў навагоднюю ноч, паведамляе Міжнароднае францускае радыё.
Пасол Беларусі ў Азэрбайджане Генадзь Ахрамовіч заявіў, што не выключае выдачу азэрбайджанскаму боку затрыманага ў Менску расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына.
Згодна з папярэднім аналізам дадзеных, атрыманых з «чорнай скрыні», разьвіцьцё няштатнай сытуацыі на борце магло пачацца праз закрылкі, якія зь нейкай прычыны не схаваліся падчас узьлёту самалёта.
Папярэдні аналіз запісаў аднаго з бартавых самапісцаў Ту-154, які разьбіўся над Чорным морам, пацьвердзіў вэрсію пра памылку пілятаваньня, перадае расейскае агенцтва навінаў «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную крыніцу.
Пракуратура завяла крымінальную справу на двух адказных супрацоўнікаў кінастудыі «Беларусьфільм».
27 сьнежня афіцыйны сайт Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуская атамная электрастанцыя» паведаміў, што на пачатку месяца падчас перавозкі корпусу рэактара адбылася няштатная сытуацыя — «дотык да апоры кантактнай сеткі».
На фрагмэнтах самалёту Ту-154, які разьбіўся ля ўзьбярэжжа Сочы, а таксама на рэштках яго пасажыраў, ня выяўлена сьлядоў выбухоўкі і пашкоджаньняў, якія сьведчаць аб зьнешнім узьдзеяньні, паведамляе «Інтэрфакс».
Вадалазы выявілі адзін з двух бартавых самапісцаў самалёта Ту-154 Міністэрства абароны Расеі, які разьбіўся ў нядзелю непадалёк ад Сочы. У найбліжэйшы час так званую «чорную скрыню» плянуюць падняць на паверхню, перадае ТАСС.
У Віцебску пры выхадзе з крамы «Веста 139» міліцыя затрымала валянтэра руху, які змагаецца супраць гандлю няякаснымі прадуктамі крамах. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі ў якасьці падставы для затрыманьня назвалі адсутнасьць дакумэнтаў, якія б сьведчылі асобу.
У цэнтры Масквы ў машыне знойдзены мёртвым Алег Еравінкін — кіраўнік апарата кіраўніка кампаніі «Роснефть» Ігара Сечына. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал «Лайф».
Вадалазы выявілі на дне Чорнага мора абломкі, якія могуць належаць самалёту Ту-154 Міністэрства абароны Расеі, які разьбіўся ў нядзелю.
Суд у Іркуцку арыштаваў чатырох абвінавачваных у справе аб масавым атручваньні сьпіртазьмяшчальнай вадкасьцю, якое ўжо забрала жыцьці 76 чалавек. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Міністэрства абароны Расеі ў нядзелю другі раз удакладніла сьпіс людзей, якія знаходзіліся на борце самалёта ТУ-154, што прапаў раніцай з радараў, а потым яго абломкі былі выяўленыя ў Чорным моры.
Бомбу, дзеля якой 50 тысяч жыхароў нямецкага Аўгсбургу вымушаныя былі пакінуць свае дамы на сьвята Божага Нараджэньня, абясшкодзілі. Паслугамі дзяржаўных сховішчаў, дзе кармілі гуляшом, скарысталася толькі тысяча гараджанаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньне прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну.
Сьпявак Іосіф Кабзон, які часта выступаў з ансамблем імя Аляксандрава, заявіў, што дырыжор Валеры Халілаў прапаноўваў яму паляцець разам з ансамблем ў Сырыю, аднак Кабзон адмовіўся, бо меўся ў гэты час ляцець на лячэньне, паведамляе ТАСС.
У Сырыю на авіябазу «Хмэймім» разам з Ту-154, які пацярпеў крушэньне, меўся вылецець яшчэ адзін самалёт. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе «Інтэрфакс».
Самалёт Ту-154 Мінабароны Расеі, на борце якога знаходзіліся 84 пасажыры і 8 чальцоў экіпажу, пацярпеў крушэньне.
Туніскі ўцякач Аніс Амры, падазраваны ва ўчыненьні тэракту ў Бэрліне 19 сьнежня, як мяркуецца, уваходзіў у экстрэмісцкую групоўку «Ісламская дзяржава».
Пра гэта напісаў у сваім Твітэры прэм'ер-міністар Мальты Джозэф Мускат.
Выкрадальнікі самалёта лібійскай авіякампаніі Afriqiyah Airway на Мальце пагадзіліся выпусьціць закладнікаў.
Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту (FIS) адхіліла шасьцёх членаў зборнай Расеі па лыжных гонках ад удзелу ў спаборніцтвах. Акрамя гэтага, фінал Кубка сьвету, які павінен быў прайсьці ў Цюмені ў сакавіку 2017 году, будзе перанесены ў іншую краіну. Аб гэтым паведамляецца на сайце фэдэрацыі.
Самалёт A320 лібійскай авіякампаніі Afriqiyah Airways захапілі невядомыя. Авіяляйнэр, які выконваў пералёт па ўнутраным маршруце, прызямліўся ў аэрапорце Мальты.
Паліцыя ў італьянскім горадзе Мілян застрэліла падазраванага ў нападзе на калядны кірмаш у Бэрліне. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў службах бясьпекі.
Саюз біятляністаў Расіі (СБР) адмовіўся ад правядзеньня этапу Кубку сьвету ў Цюмені, які меўся прайсьці 9-12 сакавіка 2017 году, і юнацкага чэмпіянату сьвету 2017 году ў Востраве.
У Нямеччыне сьледчыя знайшлі адбіткі пальцаў падазраванага ў тэракце ў Бэрліне тунісца Аніса Амры на дзьвярах грузавіка, на якім ён задавіў людзей на калядным кірмашы. Пра гэта ў чацьвер паведамляе газэта Süddeutscher Zeitung.
У расейскім Іркуцку, паводле апошніх зьвестак, ад атручваньня касмэтычным сродкам «Глог» з наяўнасьцю сьпірту загінуў 71 чалавек.
Нямецкія ўлады прапануюць 100 тысяч эўра за інфармацыю, якая дапаможа арышту грамадзяніна Тунісу, якога падзраюць ў нападзе ў Бэрліне 19 сьнежня.
Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні законапраект, які рэглямэнтуе прымяненьне да зьняволеных фізычнай сілы, спэцсродкаў і агнястрэльнай зброі.
Рынак, на якім здарыліся выбухі, называюць эканамічным апірышчам прыгараду, дзе шмат людзей зараблялі на вытворчасьці фэервэркаў, частка — у падпольных майстэрнях. Паводле мясцовых СМІ, у час выбухаў на рынку было 300 тонаў выбухоўкі.
Паліцыя Цюрыху пацьвердзіла гібель мужчыны, які напярэдадні ўвечары адкрыў страляніну ў ісламскім цэнтры. Яго цела было знойдзена недалёка ад месца злачынства.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны атрымала ўвесь комплекс дапамогі ад міжнародных партнэраў у справе аб забойстве аднаго з кіраўнікоў «Украінскай праўды» Паўла Шарамета.
У Расеі Цюменскі абласны суд у аўторак вынес абвінаваўчы прысуд блогеру Аляксею Кунгураву – два гады калёніі-пасяленьня.
У Іркуцку па стане на раніцу аўторка ад ужываньня «Боярышника», які ўтрымлівае мэтылавы сьпірт, загінулі 53 чалавекі.
Загрузіць яшчэ