Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка накіраваў спачуваньні Эрдагану ў сувязі з тэрактам у клюбе Reina


Людзі нясуць кветкі да месца тэракту ў Стамбуле

Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньні прэзыдэнту Турэччыны Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэракту ў Стамбуле.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Раней МЗС Беларусі «рашуча асудзіў усе праявы тэрарызму і пацьвердзіў салідарнасьць з дружалюбным народам Турэччыны».

У Стамбуле 39 чалавек былі забітыя і каля 70 параненыя ў навагоднюю ноч — нападнік адкрыў стральбу з аўтаматычнай зброі ў клюбе Reina. Паводле дадзеных кіраўніка МУС Турэччыны, сярод ахвяраў — 16 замежнікаў.

Генэральнае консульства Беларусі ў Стамбуле правярае, ці ёсьць сярод пацярпелых беларускія грамадзяне.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG