Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад выбуху на рынку фэервэркаў у Мэксыцы загінулі 29 чалавек. Відэа


Пажарныя на месцы здарэньня
Пажарныя на месцы здарэньня

На рынку фэервэркаў, што на паўночнай ускраіне Мэхіка, сталіцы Мэксыкі, 20 сьнежня адбылася сэрыя выбухаў, у якой, як перадае The Guardian, загінулі прынамсі 29 чалавек, параненыя 70. Больш за тузін дзяцей з апёкамі 90% цела былі дастаўленыя ў Тэхас (ЗША) для лячэньня.

«Усё было ў агні, усё ўзрывалася. Ляталі камяні, кавалкі цэглы, усё лятала», — апісвае падзеі жанчына, якая была на рынку падчас выбуху.

Мясцовыя ўлады вядуць расьсьледаваньне здарэньня. Губэрнатар штату Мэхіка абяцаў знайсьці і пакараць адказных, а таксама аказаць эканамічную дапамогу тым, хто праз трагедыю страціў сродкі да існаваньня.

Рынак, на якім здарыліся выбухі, называюць эканамічным апірышчам прыгараду, дзе шмат людзей зараблялі на вытворчасьці фэервэркаў, частка — у падпольных майстэрнях. Паводле мясцовых СМІ, у час выбухаў на рынку было 300 тонаў выбухоўкі.

Але, як кажа экспэрт піратэхнічнага інстытуту, рынак быў «адным з самых бясьпечных» у Лацінскай Амэрыцы, з дастатковай колькасьцю вольнай прасторы, каб прадухіліць ланцуговую рэакцыю. Яго перабудавалі пасьля катастрофы 2005 году, калі ад выбухаў пацярпелі 128 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG