Бэльгійская паліцыя затрымала ў Брусэлі двух чалавек па справе аб сэрыі тэрактаў у лістападзе 2015 году ў Парыжы.
Мужчына перарэзаў сабе горла ў судзе ангельскага гораду Хавэрфордўэст, дзе разглядалася справа аб яго сэксуальных дамаганьнях. Яны заключаліся ў тым, што мужчына схапіў і пацалаваў у краме прадавачку, і гэта зафіксавалі відэакамэры.
10 студзеня ў Пскоўскай вобласьці адбылося дарожнае здарэньне з удзелам беларускага аўтобуса.
У Інсбруку аўстрыйская паліцыя выявіла шасьцярых маладых людзей, якія падазраюцца ў хуліганскіх дзеяньнях сэксуальнага характару ў дачыненьні да 18 жанчын напярэдадні навагодніх сьвятаў.
Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны сёньня ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку паводле падазрэньня ў рабаваньні.
Як паведамілі ў польскай паліцыі, цела Пшэмыслава Валэнсы выявіў сваяк у ягонай кватэры ў Гданьску. Паводле паліцыянтаў, на целе 43-гадовага Валэнсы не было прыкмет гвалту.
Як паведамляюць расейскія СМІ, 25-гадовы Сяргей Астапенка на вуліцы Васільцоўскі Стан у Маскве застрэліў свайго суседа і ўчыніў перастрэлку з паліцыянтамі, якія прыбылі на месца здарэньня.
Падчас тэракту забітыя чацьвёра ізраільскіх салдатаў, тры зь іх жанчыны і адзін мужчына. Уладам вядомая асоба зламысьніка.
Сем чалавек былі забітыя, калі тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе на рынку ў раёне Балада 8 студзеня. Каля 12 чалавек атрымалі раненьні.
Папа Рымскі Францішак прыцягнуў увагу да становішча бяздомных людзей, якія пакутуюць ад маразоў і абыякавасьці.
У Полацку і Верхнядзьвінску (таксама Віцебская вобласьць), дзе паветра астыла адпаведна да 31,5 і 30,2 градусаў, пабітыя тэмпэратурныя рэкорды 49-гадовай даўніны (30,5 і 29,7 градусы 8 студзеня 1968 года).
Паводле рэгіянальнага цэнтру экстраннай мэдычнай дапамогі, з халадовымі траўмамі ва ўстановы аховы здароўя вобласьці зьвярнуліся 19 чалавек
У цэнтры Ерусаліма, недалёка ад Старога горада, грузавік урэзаўся ў натоўп пешаходаў, якія шпацыравалі па бульвары, параніўшы прынамсі 15 чалавек.
Інцыдэнт адбыўся 7 сьнежня а 21:40. Пацярпелых няма. Прычыны паломкі высьвятляюцца.
Карыстальнік Твітэру Pozer паведаміў, што ахова «Чыжоўка-арэны» не пусьціла яго на хакейны матч, бо на ягоным швэдры была выява з «Пагоняй».
Авіякампанія Turkish Airlines празь сьнегапад адмяніла ў суботу, 7 студзеня, рэйс са Стамбулу ў Менск. Згодна з раскладам самалёт меў прызямліцца ў 15.55.
Паводле паліцыі, 26-гадовы Эстэбан Сантʼяга родам з Аляскі. Ён вэтэран вайны ў Іраку: Сантʼяга служыў там у складзе Нацыянальнай гвардыі ЗША, але летась за службовую неадпаведнасьць быў паніжаны ў званьні і звольнены.
У горадзе Аазаз на поўначы Сырыі пры выбуху аўтамабіля ля будынка суду загінулі больш як 20 чалавек, дзясяткі параненыя. Большасьць пацярпелых — мірныя жыхары.
8 студзеня ў некаторых раёнах краіны тэмпэратура будзе дасягаць −32 градусы. Праз гэткую сьцюжу абʼявілі аранжавы ўзровень небясьпекі.
Пяць чалавек забітыя, восем дастаўленыя ў бальніцы. Чалавек, які страляў, затрыманы і знаходзіцца ў паліцыі. Напад адбыўся ў аэрапорце гораду Форт-Лодэрдэйл, штат Флорыда.
Кіраўніка ўкраінскай арганізацыі «Рускамоўныя ўкраінскія нацыяналісты» Сяргея Замілюхіна беларускія памежнікі не пусьцілі ў Беларусь.
У вёсцы Барань Барысаўскага раёну забітая ігуменьня Cьвята-Ксеньнеўскага жаночага манастыра маці Васіліса. Злачынства было ўчыненае 5 студзеня пасьля 21.00. Падазраваную затрымалі.
Шаснаццаціградусны мароз, які ўсталяваўся ў Гомелі пасьля плюсавой тэмпэратуры, унёс карэктывы ў заплянаваныя на 6 і 7 студзеня калядныя імпрэзы — адменены ўсе канцэртныя мерапрыемствы на адкрытых пляцоўках гораду.
Паліцыя Аўстрыі стварыла спэцыяльную групу для расьсьледаваньня сэксуальных дамаганьняў у цэнтры Інсбрука ў навагоднюю ноч.
У ноч на пятніцу ў вёсцы Барань Барысаўскага раёну была забітая ігуменьня Cьвята-Ксеньнеўскага манастыра матушка Васіліса.
На лаве асуджаных за сьмерць шасьці чалавек два газаўшчыкі. Ды пах газу ігнаравалі значна больш людзей: прынамсі яшчэ дзьве брыгады газаўшчыкоў, хуткая, ЖЭУ, санстанцыя…
У турэцкім горадзе Ізьмір дзесяць чалавек параненыя пры выбуху замініраванай машыны на стаянцы каля будынку суду. Паводле папярэдніх дадзеных, паліцыянты застрэлілі двух нападнікаў, яшчэ адзін уцёк.
Аўтобус беларускага перавозьніка маршрутам Прага–Менск 4 студзеня сутыкнуўся з фурай непадалёку ад мяжы з Чэхіяй.
Апэратыўныя падразьдзяленьні Дзяржаўнай памежнай і фіскальнай службы Ўкраіны затрымалі ў пункце пропуску «Даманава» (Валынская вобласьць) грузавы аўтамабіль з буйной партыяй цыгарэт, якія перамяшчаліся зь Беларусі на ўкраінскую тэрыторыю.
Паведамляецца, што затрыманыя паходзяць з Кыргызстану, Дагестану і Сіньцзян-Уйгурскага раёну Кітаю.
Пра тое, што нельга «апранаць бел-чырвона-белае» і залазіць на ялінку на плошчы Перамогі, а таксама — што вітаць Дзеда Мароза і Сьнягурку можна толькі дзяржаўнымі сымбалямі і атрыбутыкай, распрацаванай для гэтых мэтаў гарвыканкамам, было напісана на сайце «Народныя навіны Віцебска» ў артыкуле пра арганізацыю сьвяткаваньняў каля галоўнай гарадзкой ялінкі.
Пра якія праблемы ў дзеяньнях МУС кажа інцыдэнт са стрэлам у навагоднюю ноч?
Застаецца закрытым калінінградзкі аэрапорт Храброва, паколькі няма тэхнікі для эвакуацыі пашкоджанага аэробуса А-320, які 3 студзеня выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы.
Пінскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту скончыў расьсьледаваць крымінальную справу ў дачыненьні да 20-гадовага мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў вырабе, захоўваньні і збыце падробленай нацыянальнай валюты.
У Францыі прыпыненая продаж прэпарату Uvesterol D, які ўжываецца пры недахопе вітаміну D.
Пад заваламі ў шахце «Беларуськалію» загінуў 51-гадовы работнік, пацьвердзіў БелТА Сьледчы камітэт. Сьледчая група спусьцілася ў шахту і высьвятляе абставіны.
Міліцыянты маюць не страляць, а прыяжджаць на канфлікты зь відэакамэрамі і траўматыкай альбо электрашокерам, — праваабаронца Стэфановіч.
Турэцкія тэлеканалы паказалі відэа, як мяркуецца, зьнятае нападнікам на клюб «Рэйна» ў Стамбуле. У выніку атакі загінулі 39 чалавек, ня менш за 30 былі параненыя. Пошук нападніка працягваецца да гэтага часу.
Нямецкая паліцыя затрымала сырыйца, які плянаваў тэракт на аўтамабілі.
Як найменей 7 чалавек загінулі, і 17 атрымалі раненьні ў выніку тэракту, які ўчынілі сьмяротнікі, якія прывялі ў дзеяньне вялікую колькасьць выбухоўкі ў двух аўтамабілях блізу міжнароднага лётнішча Магадзіша. Пра гэта паведамілі самалійскія афіцыйныя асобы і супрацоўнікі хуткай дапамогі.
Пракуратура ў Элку, 60-тысячным горадзе ў паўночна-усходняй Польшчы, абвінаваціла грамадзяніна Тунісу ў забойстве 21-гадовага мясцовага жыхара.
Ня менш за васямнаццаць чалавек загінулі ў выніку выбуху на гарадзкой плошчы ў прадмесьці Багдаду, перадае агенцтва Associated Press.
У навагоднюю ноч на пляцоўцы каля сваёй кватэры быў паранены 28-гадовы працаўнік «Кераміну». У яго двойчы страляў міліцыянт. Абодва шпіталізаваныя: міліцыянт — з чэрапна-мазгавой траўмай, гаспадар кватэры — з агнястрэльнымі раненьнямі.
Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад у навагоднюю ноч на клюб у Стамбуле, у выніку чаго загінулі 39 чалавек.
У турэцкай паліцыі распавялі пра падазраванага ў тэракце ў Стамбуле. У нападзе на начны клюб у Стамбуле падазраюць грамадзяніна Ўзбэкістану ці Кіргізстану, зьвязанага з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».
Апазнаныя 38 ахвяраў узброенага нападу ў начным клюбе Стамбула. Адно цела застаецца неапазнаным. Загінулі грамадзяне 15 дзяржаваў Эўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай Амэрыкі.
Прынамсі дзевяць чалавек загінулі пры абвале жылога дома ў Карагандзінскай вобласьці Казахстану. У пасёлку Шахан у ноч на панядзелак абвалілася частка шматпавярховіка, як мяркуецца, з-за выбуху катла ацяпленьня.
Паліцыя Кёльну лічыць, што ў навагоднюю ноч прадухіліла паўтарэньне леташніх беспарадкаў. 650 чалавек, пераважна выхадцаў з Паўночнай Афрыкі, былі спыненыя па дарозе ў цэнтар гораду, паведамляе Deutsche Welle.
Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньні прэзыдэнту Турэччыны Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэракту ў Стамбуле.
Улады Іраку паведамілі, што ў выніку выбухаў, учыненых двума баявікамі-сьмяротнікамі, у сьвятым для шыітаў горадзе Наджаф па меншай меры восем чалавек загінулі і 22 былі параненыя.
Загрузіць яшчэ