Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская пракуратура абвінаваціла тунісца ў забойстве 21-гадовага мужчыны


Пракуратура ў Элку, 60-тысячным горадзе ў паўночна-усходняй Польшчы, абвінаваціла грамадзяніна Тунісу ў забойстве 21-гадовага мясцовага жыхара.

21-гадовы Данель (прозьвішча польскія СМІ не падаюць) памёр, як мяркуюць сьледчыя, ад раненьняў нажом, якія ён атрымаў у навагоднюю ноч падчас спрэчкі перад кебаб-барам у Элку.

Паліцыя затрымала пасьля інцыдэнту чатырох мужчын. Польскае прэсавае агенцтва ПАП паведамляе, што галоўны падазраваны ў злачынстве мае туніскае грамадзянства; разам зь ім былі затрыманыя грамадзяне Альжыру і Марока.

Учора вечарам перад кебаб-барам, дзе мела месца згаданае забойства, сабраліся некалькі сотняў жыхароў Элку, каб выказаць пратэст супраць трагедыі і запаліць зьнічы. Як паведаміла агенцтва ПАП, у зборышчы былі «агрэсіўныя асобы», якія пачалі разьбіваць вокны ў бары ды кідаць пэтарды і камяні ў бок паліцыі. Сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй трывалі да поўначы. Паліцыя затрымала каля 30 чалавек, каб вярнуць парадак у горадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG