Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікавана сэлфі-відэа меркаванага тэрарыста, які напаў на клюб у Стамбуле


Турэцкія тэлеканалы паказалі відэа, як мяркуецца, зьнятае нападнікам на клюб «Рэйна» ў Стамбуле
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:23 0:00

Турэцкія тэлеканалы паказалі відэа, як мяркуецца, зьнятае нападнікам на клюб «Рэйна» ў Стамбуле. У выніку атакі загінулі 39 чалавек, ня менш за 30 былі параненыя. Пошук нападніка працягваецца да гэтага часу.

Невялікі ўрывак сэлфі-відэа паказалі ў эфіры некалькіх турэцкіх тэлеканалаў, у тым ліку CNN Turk і TRT World. На відэа відаць мужчыну каля 30 гадоў, ён ходзіць па плошчы Таксім ў цэнтры Стамбулу. Дата здымкі не пазначаная.

Паводле тэлеканалу CNN Turk, падазраваны ў нападзе на клюб «Рэйна» прыехаў з Кіргізстану ў Стамбул 20 лістапада з жонкай і двума дзецьмі. Жонка меркаванага тэрарыста затрыманая, падчас допыту яна сказала, што даведалася пра напад з навінаў па тэлебачаньні. Жанчына дадала, што ёй абсалютна невядома, ці яе муж належыць да «Ісламскай дзяржавы» або сымпатызуе гэтай групоўцы.

У эфіры тэлеканалу TRTWorld паказалі пашпарт грамадзяніна Кіргізстану, магчыма, датычнага да нападу на клюб «Рэйна». Дакумэнт выдадзены на імя Ях’ё Машрапава 1988 года нараджэньня.

Атака на клюб «Рэйна» ў Стамбуле адбылося ў навагоднюю ноч. Падазраваны адкрыў агонь з аўтаматычнай зброі па наведвальніках. Загінулі 39 чалавек, у тым ліку 27 замежнікаў. Пазьней «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за гэты тэракт.

Улады Турцыі паведамілі пра затрыманьне 12 падазраваных у сувязі з атакай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG