Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нападзе на начны клюб у Стамбуле падазраюць грамадзяніна Ўзбэкістану ці Кіргізстану


Людзі нясуць кветкі да начнога клюбу Reina ў Стамбуле, дзе 1 студзеня быў учынены ўзброены напад

У турэцкай паліцыі распавялі пра падазраванага ў тэракце ў Стамбуле. У нападзе на начны клюб у Стамбуле падазраюць грамадзяніна Ўзбэкістану ці Кіргізстану, зьвязанага з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава», паведамляе тэлеканал CNN Turk са спасылкай на паліцыю.

28 — 31 сьнежня паліцыя арыштавала ў розных гарадах Турэччыны 63 баевікі «Ісламскай дзяржавы». На падставе допытаў была атрыманая інфармацыя пра магчымае дачыненьне падазраванага да нападу.

XS
SM
MD
LG