Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус спрабаваў нелегальна ўвезьці ва Ўкраіну 1240 скрыняў цыгарэт


Апэратыўныя падразьдзяленьні Дзяржаўнай памежнай і фіскальнай службы Ўкраіны затрымалі ў пункце пропуску «Даманава» (Валынская вобласьць) грузавы аўтамабіль з буйной партыяй цыгарэт, якія перамяшчаліся зь Беларусі на ўкраінскую тэрыторыю.

Як паведамілі Радыё Свабода ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, пры афармленьні грузавіка, якім кіраваў грамадзянін Рэспублікі Беларусь у памежнікаў узьніклі падазрэньні наконт легітымнасьці адпраўніка і атрымальніка 1240 скрыняў цыгарэт.

У часе паглыбленага агляду грузу выявілася, што цыгарэты ня мелі марак акцызнага збору і ўтрымлівалі прыкметы незаконнага вырабу і падробкі ўпакоўкі.

«У ходзе вывучэньня таварна-суправаджальных дакумэнтаў таксама паўсталі сумневы ў іх сапраўднасьці, бо дадзеныя пра прадпрыемства-адпраўніка мелі прыкметы фіктыўнасьці», — зазначылі ўкраінскія памежнікі.

Паводле гэтага факту пачалося дасудовае расьсьледаваньне, а транспартны сродак з тытунёвымі вырабамі, коштам больш за 180 тысяч даляраў, затрыманы і канфіскаваны.

Папярэдне гэтую падзею кваліфікуюць паводле артыкулу 204 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны пра незаконны выраб, захоўваньне, збыт або транспарціроўку з мэтай збыту падакцызных тавараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG