Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігуменьню праваслаўнага манастыра, як мяркуецца, зарэзала псыхічна хворая паслушніца


Ігуменьня Cьвята-Ксеньнеўскага манастыра матушка Васіліса, фота з архіву манастыра
Ігуменьня Cьвята-Ксеньнеўскага манастыра матушка Васіліса, фота з архіву манастыра

У ноч на пятніцу ў вёсцы Барань Барысаўскага раёну была забітая ігуменьня Cьвята-Ксеньнеўскага манастыра матушка Васіліса.

Гэта пацьвердзіў Радыё Свабода прэсавы сакратар Беларускага экзархату айцец Сергій Лепін.

«На жаль, такі сумны выпадак здарыўся. Ігуменьня Cьвята-Ксеньнеўскага манастыра матушка Васіліса была забітая. Падрабязнасьцяў я пакуль ня ведаю. Меркаванай забойцай была не зусім здаровая жанчына, паслушніца гэтага манастыра, якая пакутавала на псыхічную хваробу. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына нанесла ігуменьні некалькі ўдараў нажом. Вядзецца сьледзтва».

Айцец Сяргей Лепін паведаміў, што неўзабаве на афіцыйным сайце Барысаўскай эпархіі зьявіцца больш падрабязная інфармацыя.

На сайце манастыра напісана, што ігуменьня Васіліса паводле адукацыі настаўніца. Яна прыехала ў Беларусь з Украіны, была прыхаджанкай Петрапаўлаўскага сабору ў Менску, пасьля ўтварэньня сястрыцтва пры саборы стала сястрой міласэрнасьці. З 2001 году несла послух у Сьвята-Елісавецінскім жаночым манастыры ў Навінках, затым прыняла пострыг. У 2004 годзе з блаславеньня Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філярэта стала ігуменьняй Сьвята-Ксеньнеўскага жаночага манастыра ў вёсцы Барань Барысаўскага раёну.

Падазраваную затрымалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 10 нажавых раненьняў ігуменьні нанесла жанчына 29 гадоў, ураджэнка Казахстану, якую часова прытулілі ў манастыры, жадаючы дапамагчы ёй ў вырашэньні жыцьцёвых праблем. Жанчына прыбірала ў манастыры. Але ў апошні час, асабліва напярэдадні трагедыі, у яе заўважалі псыхічны разлад, які і стаў прычынай яе жудаснага ўчынку, паведамляецца на сайце Барысаўскай эпархіі.

Пахаваюць ігуменьню Васілісу 8 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG