Выпадкаў вострай алергічнай рэакцыі на ўвядзеньне антыбіётыку цэфтрыяксону, разьведзенага абязбольвальным лідакаінам, у студзені было ня тры, як сьцьвярджае віцэ-прэм’ер, былы міністар аховы здароўя Васіль Жарко, а больш. І забаранілі выкарыстоўваць прэпараты зусім не пасьля першай жа алергічнай рэакцыі, а значна пазьней.