Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Кёльну прадухіліла масавыя беспарадкі ў навагоднюю ноч


Кёльн

Паліцыя Кёльну лічыць, што ў навагоднюю ноч прадухіліла паўтарэньне леташніх беспарадкаў. 650 чалавек, пераважна выхадцаў з Паўночнай Афрыкі, былі спыненыя па дарозе ў цэнтар гораду, паведамляе Deutsche Welle.

Сіламі паліцыі ў навагоднюю ноч у Кёльне ўдалося прадухіліць паўтарэньне беспарадкаў мінулага году, калі сэксуальныя дамаганьні зажылі сотні жанчын. Пра гэта ў нядзелю, 1 студзеня, паведамляе кіраўнік Кёльнскай паліцыі Юрген Матыес (Jürgen Mathies). Супрацоўнікі паліцыі спынілі па дарозе ў цэнтар Кёльну для праверкі дакумэнтаў 650 чалавек пераважна паўночнаафрыканскага паходжаньня, якія выяўлялі прыкметы агрэсіўных паводзін. Парадак у цэнтры Кёльну ахоўвалі 1700 паліцыянтаў.

Праверкі паводле агрэсіўнасьці

Юрген Матыес абверг абвінавачаньні ў тым, што паліцыя праводзіла праверку дакумэнтаў, зыходзячы з этнічнага паходжаньня правяраных. Паліцыянты кіраваліся выключна паводзінамі маладых людзей. «Большая частка паводзіла сябе так, што ад іх трэба было чакаць правапарушэньняў», — заявіў ён.

У выніку 190 асобам было адмоўлена ў праве знаходжаньня ў цэнтры Кёльну, а 92 чалавекі былі затрыманыя. У навагоднюю ноч у цэнтры Кёльну зафіксавана 10 злачынстваў на сэксуальнай глебе. Ніводнае зь іх не было згвалтаваньнем, паведамляе паліцыя.

Леташнія кёльнскія падзеі

Паводле дадзеных следзтва, у навагоднюю ноч 2015 года на Кёльнскай прывакзальнай плошчы і ў шэрагу іншых месцаў было ўчынена «900 злачынстваў на сэксуальнай глебе ў дачыненні да 1200 жанчын». Сьледзтву ўдалося выявіць асобы толькі 120 падазраваных.

Большасьць падазраваных, згодна з папярэдняй вэрсіяй выніковай справаздачы пра расьсьледаваньне, былі выхадцамі з краін Паўночнай Афрыкі. Як паказала сьледзтва, прыкладна палова падазраваных да моманту затрыманьня знаходзіліся ў Нямеччыне толькі непрацяглы час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG