Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане абрынуўся жылы дом: 9 чалавек загінулі


Прынамсі дзевяць чалавек загінулі пры абвале жылога дома ў Карагандзінскай вобласьці Казахстану. У пасёлку Шахан у ноч на панядзелак абвалілася частка шматпавярховіка, як мяркуецца, з-за выбуху катла ацяпленьня, паведамляе Камітэт па надзвычайных сытуацыях МУС Казахстану.

Ратавальнікі дасталі з-пад абломкаў целы дзевяці чалавек, яшчэ двое падаюць прыкметы жыцьця пад заваламі, іх спрабуюць выратаваць, вядуць разбор завалаў. Сярод загінулых было трое дзяцей, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэту па надзвычайных сытуацыях Руслан Іманкулаў.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай абвалу мог стаць выбух ацяпляльнага катла. Ён знаходзіўся ў сутарэньні дома», — сказала апэратар гарачай лініі. У шпіталь дастаўленыя два чалавекі, якія пацярпелі пры абрушэньні — дарослы мужчына і дзяўчынка. Заведзеная крымінальная справа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG