Віцяблянін выкрыў «несанкцыянаваныя» канцэрты Віктара Каліны. Сьпеваку патлумачылі, што ён парушыў заканадаўства.
Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што плянаваны замах на народнага дэпутата Антона Герашчанку зьяўляецца адным з шэрагу злачынстваў, замоўленых звонку, для ажыцьцяўленьня ва Ўкраіне.
Тысячы людзей у сталіцы Румыніі Бухарэсьце і іншых гарадах краіны выйшлі ў нядзелю на антыўрадавыя акцыі, пратэстуючы супраць намераў урада ўнесьці зьмены ў законы аб амністыі і памілаваньні асоб, заключаных за карупцыю.
У горадзе Нойс на захадзе Нямеччыны затрыманы меркаваны саўдзельнік падазраванага ў падрыхтоўцы тэракту ў мэтро Вены. Пра гэта паведамляе агенцтва ДПА.
Вялікабрытанія ў чэрвені 2016 года праваліла выпрабаваньне ядзернай зброі, піша газэта The Sunday Times са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Служба бясьпекі Ўкраіны прадухіліла арганізаваны з тэрыторыі Расеі замах на жыцьцё дэпутата Вярхоўнай Рады Антона Герашчанкі, а праваахоўныя органы цяпер правяраюць магчымую сувязь гэтага злачынства з забойствам беларускага журналіста Паўла Шарамета ў ліпені 2016 году ў Кіеве.
Мінімум 32 чалавекі загінулі, больш за сто атрымалі раненьні пасьля таго, як лякаматыў і дзевяць вагонаў пасажырскага цягніка сышлі з рэек у раёне горада Візыянагарам у індыйскім штаце Андхра-Прадэш.
У Нацыянальным аэрапорце «Менск» пры афармленьні рэйсу «Стамбул — Менск» 19 студзеня пагранічны нарад выявіў мужчыну, які прад’явіў пашпарт грамадзяніна Ізраілю. Дакумэнт быў выкананы з выкарыстаньнем офіснай тэхнікі. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Па меншай меры 16 чалавек загінулі ў выніку аўтакатастрофы непадалёк ад італьянскай Вэроны ў ноч на 21 студзеня.
У вёсцы Асташкавічы знайшлі ў пятлі 29-гадовага мужчыну, паведамляе сайт ranak.by. Гісторыю Віктара і яго непаўналетняй жонкі Свабода расказала ў лютым мінулага году ў матэрыяле «Заўчасная мама».
Гэтая публікацыя апісвала выпадак самагубства, які здарыўся ў Магілёўскай вобласьці ў сьнежні 2016 году. Пра яго Радыё Свабода паведаміў блізкі сваяк загінулага. Аднак пазьней ён пажадаў, каб публікацыя была выдаленая.
У Цэнтральнай Італіі знойдзеныя жывымі 10 пастаяльцаў гатэлю ў гарах, які накрыла сьнежнай лявінай больш як суткі таму. Сярод уратаваных двое дзяцей.
Фасад Рымскага амфітэатру і архітэктурны комплекс Тэтрапілён у Пальміры былі разбураныя баевікамі «Ісламскай дзяржавы», паведамляе агенцтва Reuters.
Сёньня спаўняецца паўгода, як у Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў беларускі журналіст Павал Шарамет.
Суд у Маскве санкцыянаваў арышт на два месяцы былога віцэ-прэзыдэнта збанкрутаванага Першага чэска-расейскага банку Дзьмітрыя Мяркулава, абвінавачанага ў крадзяжы на суму больш як 2 мільярды рублёў. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Суд у расейскім Екацерынбургу прыняў рашэньне падоўжыць да 22 лютага арышт блогера Руслана Сакалоўскага, якога абвінавачваюць у абразе пачуцьцяў вернікаў.
Віленскаму акруговаму суду, які разглядвае справу 13 студзеня 1991 году, удалося выдаць позву былому прэзыдэнту Савецкага Саюзу Міхаілу Гарбачову.
Міністэрства замежных спраў Беларусі заяўляе, што на гэты момант няма зьвестак пра пацярпелых беларускіх грамадзян ад землятрусаў у Італіі. Усяго ў выніку катаклізму загінула каля 30 чалавек.
Зь сярэдзіны дня 18 студзеня па цяперашні час сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў падвяргаецца DDoS-атацы. Зь невядомых IP-адрасоў на сайт масава дасылаюцца памылковыя запыты.
Пасьля шпіталізацыі ў суботу былога прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага была шпіталізаваная і ягоная жонка Барбара. Пра гэта паведамляе Аssociate Press.
Прычына сьмерцяў яшчэ 11 чалавек, якія былі знойдзеныя на вуліцах пры мінусавай тэмпэратуры, высьвятляецца.
Сёньня ў цэнтральнай Італіі адбыўся новы землятрус магнітудай 5,4 бала, паведамляе італьянскі тэлеканал Rai.
Пасьля інфармацыі пра самагубства ў шклоўскай калёніі вязьня Міхаіла Т. сваякі іншых вязьняў апавялі пра ціск з боку адміністрацыі і ахоўнікаў беларускіх калёній і турмаў.
Колькасьць загінулых у выніку падзеньня турэцкага грузавога самалёта на дачны пасёлак у прыгарадзе Бішкеку ўзрасла да 38. 15 зь іх — дзеці.
Падляскія мытнікі выявілі спробу кантрабанды старажытнай зброі.
Турэцкая паліцыя затрымала падазраванага ў нападзе на начны клюб у Стамбуле ў навагоднюю ноч, калі загінулі 39 чалавек.
У ЗША арыштаваная Нур Салман, жонка Амара Матына, які застрэліў 49 чалавек у начным клюбе ў Арланда летась у чэрвені . Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.
Акцыя пратэсту ў сувязі з арыштам беларускімі ўладамі на патрабаваньне Баку расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына прайшла ля амбасады Беларусі ў Ерэване. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».
Актывісты берасьцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) накіравалі зварот ва ўпраўленьне КДБ па Берасьцейскай вобласьці з просьбай «недапушчэньня заклікаў да ліквідацыі дзяржаўнасьці і іх наступстваў».
26-гадовы Міхаіл Т. павесіўся ў камэры Шклоўскай калёніі № 17. Трагедыя здарылася 15 студзеня.
У Чачні памёр Аліхан Музаеў — адзін з ахоўнікаў кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава. Пра гэта паведамляе партал «Кавказ.Реалии» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Грузавы самалёт Boeing 747 авіякампаніі Turkish Airlines, што ляцеў з Ганконгу ў Стамбул, у час пасадкі ў міжнародным аэрапорце Манас у сталіцы Кіргізстану Бішкеку пацярпеў аварыю. Самалёт упаў на дачны пасёлак Дача-Суу.
У Кіеве невядомыя разбурылі мэмарыяльную дошку першаму прэзыдэнту Чэхіі Вацлаву Гавэлу, усталяваную на аднайменным бульвары. Дошку забралі ў рамонт, гаворыцца на фэйсбук-старонцы «Бульвар Вацлава Гавэла».
Супрацоўнікі Берасьцейскага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) паведамілі пра затрыманьне 11 студзеня групы з трох кантрабандыстаў. Да абвінавачаньня па крымінальных артыкулах за абарачэньне зброі і наркотыкаў дададзена, што затрыманыя — прыхільнікі «Правага сэктару» і паганскіх рухаў «Белы фронт» і «Славянскае адраджэньне». Пры гэтым «Правы сэктар» і названыя рухі маюць палярна процілеглую ідэалёгію.
Пэдыятар Дзьмітры Серада атрымаў ад пракуратуры Менску пастанову пра завядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні супрацоўніка ўпраўленьня ўнутраных спраў за перавышэньне службовых паўнамоцтваў.
Супрацоўнікі Берасьцейскага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй сьцьвярджаюць, што затрымалі групоўку з 3 кантрабандыстаў, сярод якіх прыхільнікі паганскага руху «Белы фронт», руху «Славянскае адраджэньне» і «Правага сэктару».
11 студзеня прайшла інфармацыя, што міністар лясной гаспадаркі «даў дабро» на адлоў у Налібоцкай пушчы дзьвюх асобін рысі, якія будуць жыць у вальеры вайсковай часьці 3214. Аднак дазвол на адлоў жывёл, якія знаходзяцца ў Чырвонай кнізе, можа выдаваць толькі Міністэрства прыродных рэсурсаў.
Карыстальнік форуму Onliner.by распавёў пра здарэньне ў Менску ў навагоднюю ноч. «Усё, як у кіно. Хоць такога экшну я нават на экране ня бачыў».
Пасьля экспэртызы абломкаў самалёта Ту-154, які ўпаў у Чорнае мора 25 сьнежня 2016 году, сьледзтва выключыла вэрсію тэракту або баявой паразы ракетай са сьпісу магчымых прычын катастрофы.
Бэльгійская паліцыя затрымала ў Брусэлі двух чалавек па справе аб сэрыі тэрактаў у лістападзе 2015 году ў Парыжы.
Мужчына перарэзаў сабе горла ў судзе ангельскага гораду Хавэрфордўэст, дзе разглядалася справа аб яго сэксуальных дамаганьнях. Яны заключаліся ў тым, што мужчына схапіў і пацалаваў у краме прадавачку, і гэта зафіксавалі відэакамэры.
10 студзеня ў Пскоўскай вобласьці адбылося дарожнае здарэньне з удзелам беларускага аўтобуса.
У Інсбруку аўстрыйская паліцыя выявіла шасьцярых маладых людзей, якія падазраюцца ў хуліганскіх дзеяньнях сэксуальнага характару ў дачыненьні да 18 жанчын напярэдадні навагодніх сьвятаў.
Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны сёньня ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку паводле падазрэньня ў рабаваньні.
Як паведамілі ў польскай паліцыі, цела Пшэмыслава Валэнсы выявіў сваяк у ягонай кватэры ў Гданьску. Паводле паліцыянтаў, на целе 43-гадовага Валэнсы не было прыкмет гвалту.
Як паведамляюць расейскія СМІ, 25-гадовы Сяргей Астапенка на вуліцы Васільцоўскі Стан у Маскве застрэліў свайго суседа і ўчыніў перастрэлку з паліцыянтамі, якія прыбылі на месца здарэньня.
Падчас тэракту забітыя чацьвёра ізраільскіх салдатаў, тры зь іх жанчыны і адзін мужчына. Уладам вядомая асоба зламысьніка.
Сем чалавек былі забітыя, калі тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе на рынку ў раёне Балада 8 студзеня. Каля 12 чалавек атрымалі раненьні.
Папа Рымскі Францішак прыцягнуў увагу да становішча бяздомных людзей, якія пакутуюць ад маразоў і абыякавасьці.
У Полацку і Верхнядзьвінску (таксама Віцебская вобласьць), дзе паветра астыла адпаведна да 31,5 і 30,2 градусаў, пабітыя тэмпэратурныя рэкорды 49-гадовай даўніны (30,5 і 29,7 градусы 8 студзеня 1968 года).
Загрузіць яшчэ