Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньягу: тэрарыст зь Ерусаліму зьвязаны з «Ісламскай дзяржавай»


Ратавальнікі працуюць на месцы здарэньня, 8 студзеня
Ратавальнікі працуюць на месцы здарэньня, 8 студзеня

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу, выступаючы ў нядзелю зь відэазваротам у сувязі з тэрактам у Ерусаліме, калі грузавік урэзаўся ў групу ізраільскіх вайскоўцаў, заявіў, што яго выканаўца быў зьвязаны з «Ісламскай дзяржавай».

Нэтаньягу паведаміў, што падчас тэракту забітыя чацьвёра ізраільскіх салдатаў, тры зь іх жанчыны і адзін мужчына. Ён паведаміў, што ўладам вядомая асоба зламысьніка.

Нэтаньягу паказаў на падабенства тэрактаў у Ерусаліме з ранейшымі тэрактамі, у якіх выкарыстоўваліся грузавікі, — 14 лiпеня 2016 году ў Ніцы (Францыя) і 19 сьнежня 2016 году ў Бэрліне (Нямеччына).

«Мы змагаемся з гэтай праблемай і мы пераадолеем яе», — падкрэсьліў прэм’ер-міністар.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША асуджае напад на вайскоўцаў у Ерусаліме і заклікае «не трываць тэрарызму». Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзярждэпартамэнту Марка Тонэра.

«Няма ніякага апраўданьня гэтаму грубаму і бессэнсоўнаму нападу. Мы асуджаем услаўленьне тэрарызму ў тым ці іншым выпадку і заклікаем зрабіць дакладнае і зразумелае пасланьне, тэрарызм нельга трываць», — адзначыў ён.

У нядзелю грузавік маркі «Мэрсэдэс» зьехаў з дарогі і ўрэзаўся ў вайскоўцаў, якія выходзілі з аўтобуса. Салдаты адразу адкрылі агонь. Нападнік быў забіты на месцы. Улады Ізраілю назвалі тое, што адбылося, тэрактам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG