Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў страляніне ў аэрапорце ў Флорыдзе – вэтэран вайны ў Іраку

Эвакуацыя пасажыраў у Форт-Лодэрлэйл
Эвакуацыя пасажыраў у Форт-Лодэрлэйл

Паліцыя ў штаце Флорыда ў ЗША паведаміла, што дапытала мужчыну, які падазраецца ў страляніне ў міжнародным аэрапорце Форт-Лодэрдэйл, у выніку якой пяць чалавек загінулі і восем былі параненыя.

Паводле паліцыі, 26-гадовы Эстэбан Сантʼяга родам з Аляскі. Ён вэтэран вайны ў Іраку: Сантʼяга служыў там у складзе Нацыянальнай гвардыі ЗША, але летась за службовую неадпаведнасьць быў паніжаны ў званьні і звольнены.

Паводле прэсы, брат мужчыны распавядаў, што той апошнім часам лячыўся ў псыхіятра. У лістападзе ён прыйшоў у офіс ФБР у Анкорыдж, дзе заявіў, што яго мозг «кантралююць спэцслужбы ЗША».

Паліцыя ня можа на дадзены момант сказаць, ці падштурхнулі яго на злачынства тэрарыстычныя групоўкі. Аднак Сантʼяга глядзеў экстрэмісцкія матэрыялы ў інтэрнэце.

Сантʼяга адкрыў страляніну ў аэрапорце горада Форт-Лодэрдэйл 6 студзеня. Паводле папярэдніх дадзеных, ён прыляцеў з Канады. Перад нападам ён атрымаў багаж, у прыбіральні дастаў адтуль пісталет, зарадзіў яго, пасьля чаго выйшаў у залю і адкрыў страляніну. Нападнік правёз зброю ў багажы, што не супярэчыць амэрыканскім законам.

XS
SM
MD
LG