Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя 40 падазраваных у сувязі з тэрактам у Стамбуле


Паведамляецца, што затрыманыя паходзяць з Кыргызстану, Дагестану і Сіньцзян-Уйгурскага раёну Кітаю.

Ў сувязі з тэрактам у стамбульскім клюбе «Reina» у навагоднюю ноч затрыманыя яшчэ 40 чалавек, — паведамляе турэцкае агенцтва Dogan. Арышты прайшлі ў сераду ў правінцыі Ізьмір. Сярод затрыманых — 20 непаўгадовых (9 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак) з Кыргызстану, Дагестану і Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну Кітая, дзе ў асноўным жывуць уйгуры.

Усіх іх паліцыя лічыць зьвязанымі з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Расейскае консульства пакуль не зрабіла заявы аб затрыманьні грамадзянаў РФ.

Раніцай у сераду было вядома аб затрыманьні ў правінцыі Ізьмір яшчэ 27 чалавек, нібыта зьвязаных з нападнікам. Сярод іх — члены трох семʼяў. Яны зьехалі з гораду Ізьмір і пасяліліся ў горадзе Бука два тыдні таму.

Паліцыя таксама паведаміла, што правяла рэйды ў правінцыі Конья, аднак не знайшла падазраваных па ўказаных адрасах. Таксама былі затрыманыя некалькі грамадзянаў Узбэкістану і Кыргызстану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG