Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя яшчэ пяцёра падазраваных у падрыхтоўцы тэракту ў Стамбуле


Турэцкая паліцыя затрымала ў Ізьміры пецярых падазраваных па справе аб падрыхтоўцы нападу на начны клюб у Стамбуле.

Колькасьць затрыманых у рамках спэцапэрацыі па пошуку арганізатараў нападу на начны клюб у Стамбуле узрасла да 27 чалавек. Як мяркуецца, яны належаць да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», якая ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт, паведамляе выданьне Hurriyet.

Прэм’ер-міністар Турэччыны Мэўлют Чавушоглу заявіў, што асобу мужчыны, які напаў на начны клюб, устаноўлена. Яго імя ўлады не называюць. Паводле СМІ, гэта можа быць грамадзянін Кіргізіі Ях’е Машрапаў, але афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Напад на папулярны клюб «Reina» адбыўся ў ноч на 1 студзеня. Невядомы адкрыў стральбу з аўтаматычнай зброі ў памяшканьні, дзе знаходзілася некалькі соцень наведвальнікаў. 39 чалавек былі забітыя, 65 атрымалі раненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG